wd wp Пошук:

Чыркавіцкі сельсавет

Чы́ркавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Чыркавічы. Сельсавет знаходзіцца ў цэнтры раёна, на захад ад горада Светлагорск.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ракшынскага сельсавета[1]. 10 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шацілкаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Асопнае, Жэрдзь, Медзведаў, Печышчы і пасёлак чыгуначнай станцыі Жэрдзь)[2]. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. 30 сакавіка 1992 года з часткі сельсавета ўтвораны Печышчанскі сельсавет. 28 красавіка 2011 года ў складзе сельсавета ўтвораны хутар Міколін Востраў[3]. 29 сакавіка 2012 года скасавана вёска Ала[4]. 14 лістапада 2018 Светлагорскі раённы савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб далучэнні вёскі Расава і адпаведнай часткі сельсавета да горада Светлагорска[5].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2905 чалавек[6], з іх 92,6 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 1,5 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  3. Решение Светлогорского районного Совета депутатов от 28.04.2011 г. № 71 Об отнесении земель к категории сельского населенного пункта Архівавана 28 верасня 2020.
  4. Решение Светлогорского районного Совета депутатов от 29 марта 2012 г. № 132 Об упразднении деревни Ола Чирковского сельсовета Светлогорского района Архівавана 28 верасня 2020.
  5. Депутаты приняли решение увеличить Светлогорск за счет деревни. Повезло ей
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чыркавіцкі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Парыцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе