wd wp Пошук:

Краснаўскі сельсавет

Кра́снаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Краснаўка.

Геаграфія

Гісторыя

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Парыцкага раёна Гомельскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Каралёваслабадскога і Коўчыцкага сельсаветаў[1]. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі.

Эканоміка

На тэрыторыі сельсавета буйным сельскагаспадарчым прадпрыемствам з’яўляецца Міхайлаўскае-агра. Гэтак жа працуюць два прадпрыемствы лясной гаспадаркі Светлагорскага лясгаса ў вёсках Краснаўка і Коўчыцы 2. На тэрыторыі сельсавета зарэгістравана адна прыватная фермерская гаспадарка.

Гандаль Гандлёвае абслугоўванне ажыццяўляе Светлагорскае райпо ў вёсках: Міхайлаўка, Краснаўка, Коўчыцы 2, Данілоўка, Васілёўка, Каралёва Слабада 2. Астатнія вёскі абслугоўваюцца аўталаўкай.

Ахова здароўя Медыцынскае абслугоўванне прадстаўлена 3 фельчарска-акушэрскімі пунктамі ў Краснаўцы, Коўчыцах 2, Васілёўцы.

Адукацыя і культура На тэрыторыі сельсавета працуе: Краснаўская яслі-сад сярэдняя школа. Дом культуры ў вёсках Міхайлаўка і Коўчыцы 2. Бібліятэкі ў Краснаўцы і Міхайлаўцы.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1497 чалавек[2], з іх 85,1 % — беларусы, 12,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3].

Органы мясцовай улады

Мясцовая ўлада прадстаўлена Краснаўскім сельскім Саветам дэпутатаў і сельскім выканаўчым камітэтам. Месца знаходжання — вёска Краснаўка, вуліца Дарожная, дом 3.

Савет дэпутатаў падзелены на 11 акруг.

Славутасці

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Краснаўскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Парыцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе