wd wp Пошук:

Белпошта

Паштовая скрыня «Белпошты»

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белпошта» (РУП «Белпошта»; да 1 жніўня 2004 г. — Рэспубліканскае дзяржаўнае аб’яднанне «Белпошта») было ўтворана ў верасні 1995 года. З 13 мая 1947 года Беларусь — член Сусветнага паштовага саюза.

Галоўная задача РУП «Белпошта» — найболей поўнае задавальненне запатрабаванняў насельніцтва, дзяржаўных органаў кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый у паслугах паштовай сувязі на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Мэты, дэклараваныя прадпрыемствам:

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» (з 2019) — Cвятлана Віктараўна Юркевіч.

Паштовыя маркі

Асноўны артыкул: Гісторыя пошты і паштовых марак Беларусі Удзел у пераследзе недзяржаўнай прэсы

У жніўні 2020 года «Белпошта» перастала дастаўляць падпісчыкам недзяржаўную грамадскую-палітычную газету «Народная Воля»[1]. Пазней «Белпошта» адмовілася распаўсюджваць «Народную Волю», падала ў суд на гэтую газету і на «Свободные новости плюс»: паводле «Белпошты», паслугі па дастаўцы часткі іх тыражу былі аказаныя[2].

У лістападзе 2020 года «Белпошта» не ўнесла 4 буйныя недзяржаўныя газеты ў свой падпісны каталог на 2021 год[3]. У красавіку 2021 года «Белпошта» адмовілася браць на рэалізацыю ў сваіх аддзяленнях і ўключаць у падпісны каталог на 2-е паўгоддзе 2021 года прыватнае баранавіцкае выданне «Intex-press»[4]. У чэрвені 2021 года генеральны дырэктар «Белпошты» заявіла пра неўключэнне ў падпісны каталог на 2-е паўгоддзе 2021 года яшчэ адной недзяржаўнай газеты («Новы Час»), западозрыўшы выданне ў публікацыі матэрыялаў, якія парушаюць заканадаўства аб СМІ[5][6].

Спасылкі

  1. https://www.intex-press.by/2020/08/26/zachistka-infopolya-tipografiya-ne-pechataet-negosudarstvennye-smi-a-belpochta-ostavila-podpischikov-bez-narodnoj-voli/ Архівавана 22 студзеня 2021.
  2. https://web.archive.org/web/20210122041119/https://naviny.media/article/20210104/1609769703-skolko-mozhno-kak-vyzhivayut-negosudarstvennye-gazety
  3. https://reform.by/176314-neskolko-krupnyh-izdanij-ne-vkljucheny-v-podpisnoj-katalog-belpochty
  4. https://novychas.by/hramadstva/belposzta-ne-ukljuczae-intex-press-u-padpisny-ka
  5. https://novychas.by/palityka/rup-belposzta-raptouna-peradumala-i-vykljuczyla
  6. https://novychas.by/hramadstva/czytaczy-novaha-czasu-piszuc-zvaroty-na-belposz
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі Беларусі
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пошта Беларусі
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Паштовыя арганізацыі і кампаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL