wd wp Пошук:

Чыркавічы

Чы́ркавічы[1] (трансліт.: Čyrkavičy, руск.: Чирковичи) — аграгарадок у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці, на рацэ Чырка. Уваходзіць у склад Чыркавіцкага сельсавета. Насельніцтва 1101 чал. (2004). Знаходзяцца за 7 км на паўночны захад ад Светлагорску, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Светлагорск-на-Бярэзіне (лінія Жлобін — Калінкавічы); на аўтамабільнай дарозе Светлагорск — Парычы.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Чыркавічы датуецца 1560. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Рэчыцкага павета Менскага ваяводства. Паводле інвентару Бабруйскага староства за 1639 у сяле было 26 дымоў, з якіх 15 заселеныя, і 40 валокаў землі, з якіх 25 пустыя.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Чыркавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. У 1840 на П. Пушчына замест струхлелага збудавалі новы драўляны будынак царквы Святых Пятра і Паўла (у яе архіве захоўваліся метрычныя кнігі і прыходскія спісы ад 1799). Станам на 1885 у мястэчку было 92 двары, 2 царквы, школа. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 149 двароў, хлебазапасны магазін, карчма. На 1908 — 165 двароў, фельчарскі пункт; на 1917 — 208 двароў

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Чыркавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавета Парыцкага раёна Бабруйскай акругі (вобласці). У 1930 у вёсцы працавалі кузня. Станам на 1925 тут было 220 двароў, на 2004 — 434 гаспадаркі.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Чыркавічах працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

Планаванне складаецца з простай шыротнай вуліцы, да цэнтру якой з поўдня далучаецца завулак; на ўсходзе яе перасякае кароткая вуліца. На поўначы, паралельна да галоўнай размяшчаецца кароткая простая вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Турыстычная інфармацыя

Музей

Страчаная спадчына

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Чырко́вічы, Чэ́ркавічы, Высо́кае, н.
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Чыркавіцкі сельсавет
Аграгарадкі Гомельскай вобласці
Мястэчкі Менскага ваяводства
Населеныя пункты Светлагорскага раёна