Рух недалучэння (англ.: Non-Aligned Movement) — міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае 120 дзяржаў свету на прынцыпах няўдзелу ў ваенных блоках (пад якімі на момант заснавання арганізацыі меліся на ўвазе, перш за ўсё — НАТА і Варшаўскі дагавор, а таксама Багдадскі пакт, СЕАТА, АНЗЮС і да т.п.).
Рух недалучэння афіцыйна створаны 25 дзяржавамі на Бялградскай канферэнцыі ў верасні 1961 года. Стварэнню Руху папярэднічалі Бандунгская канферэнцыя 1955 года і трохбаковыя кансультацыі Іосіпа Броз Ціта, Гамаля Абдэль Насера і Джавахарлала Неру ў 1956 годзе.
На жнівень 2012 года налічвае 120 дзяржаў, у тым ліку 1 еўрапейскую — Беларусь, 37 азіяцкіх, 53 афрыканскіх, 26 амерыканскіх, 3 акіянічных[1].
Статус назіральнікаў маюць 17 краін: Арменія, Боснія і Герцагавіна, Бразілія, Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Коста-Рыка, Мексіка, Парагвай, Сальвадор, Сербія, Чарнагорыя (статус пасля падзелу дзяржавы не перааформлены), Таджыкістан, Украіна, Уругвай, Харватыя. Такі ж статус маюць 5 міжнародных і 2 нацыянальна-вызваленчыя арганізацыі: ААН, Афрыканскі саюз, Ліга арабскіх дзяржаў, Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва, АСНАА, Канакскі сацыялістычны фронт народнага вызвалення (Новая Каледонія), Новы рух за незалежнасць Пуэрта-Рыка.
На 14-й канферэнцыі ў Гаване (верасень 2006) у склад Руху прыняты дзве дзяржавы: Гаіці і Сент-Кітс і Невіс, колькасць краін — удзельнікаў Руху дасягнула 118.
Нягледзячы на тое, што асноўная ідэя Руху недалучэння — адмова ад удзелу ў ваенных блоках, перад удзельнікамі Руху рэгулярна паўстае неабходнасць выпрацоўкі агульнай пазіцыі па тых ці іншых канфліктах. У большасці выпадкаў у Руху няма адзінства ў падыходах адносна канфліктаў.
Падзеі апошняга дзесяцігоддзя ў сусветнай геапалітыцы сталі прычынай розных адносін і падыходаў да адных і тых жа праблемам з боку краін-удзельніц Руху, чаго не назіралася яшчэ ў недалёкім мінулым. Існуюць як краіны-прыхільнікі нейкіх рэвалюцыйных змен і палітычных працэсаў на Блізкім Усходзе, так і праціўнікі. Усё гэта — падзел і розныя падыходы — адбіваецца на працы самітаў Руху недалучэння.
Так, на саміце Руху недалучэння ў Тэгеране разгарэўся егіпецка-сірыйскі скандал, выкліканы выступленнем прэзідэнта Егіпта Махамеда Мурсі, падчас якога дэлегацыя Сірыі пакінула залу паседжанняў. Егіпецкі лідар ахарактарызаваў урад Сірыі як «рэпрэсіўны» і заклікаў да мірнага ўсталявання дэмакратычнага рэжыму ў гэтай краіне, а іранскі дыпламат прапанаваў сваю краіну ў якасці міратворца[2].
Канферэнцыі Рухі недалучэння на вышэйшым узроўні («саміты»):
Краіна-гаспадыня чарговай канферэнцыі ў асобе главы дзяржавы або ўрада становіцца старшынёй Руху на наступны тры гады.
7-я канферэнцыя павінна была прайсці ў 1982 годзе ў Багдадзе, але была адкладзена і перанесена ў Нью-Дэлі з-за пачатку ірана-іракскай вайны ў верасні 1980 года. 16-я канферэнцыя павінна была прайсці ў Рамале, але была адменена з-за адмовы ў выдачы віз прадстаўнікам некалькіх краін з боку Ізраіля.[5]