wd wp Пошук:

Эсваціні

Эсваціні, Каралеўства Эсваціні (свазі: Umbuso we Swatini, англ.: Kingdom of Eswatini) — невялікая краіна ў Паўднёвай Афрыцы. Не мае выхаду да мора, мяжуе з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай і Мазамбікам. Сталіца краіны — горад Мбабанэ. Гістарычная сталіца — горад Лабамба.

Назва

Назва краіны мае паходжанне ад племені свазі, якое засяляе гэтыя тэрыторыі. Каралеўства Свазіленд здабыло незалежнасць у 1968 годзе.

Гістарычную назву «Эсваціні» кароль Мсваці III агучваў у час прамовы на Генеральнай асамблеі ААН у 2017 годзе, у час саміту Афрыканскага саюза, а таксама на іншых міжнародных канферэнцыях. 19 красавіка 2018 года Мсваці III афіцыйна перайменаваў краіну, у т.л. з-за падабенства англійскіх назваў Свазіленда (англ.: Swaziland) і Швейцарыі (англ.: Switzerland). Дзяржава вярнулася да гістарычнай назвы — Каралеўства Эсваціні (англ.: Kingdom of eSwatini), што ў перакладзе з мясцовай мовы сваці азначае «Зямля свазі». Заява аб перайменаванні прагучала ў час святочнай цырымоніі з 50-годдзя незалежнасці[3].

Геаграфія Эсваціні

Карта

Асноўны артыкул: Геаграфія Эсваціні Эсваціні прадастаўляе вялікая разнастайнасць прыродных ландшафтаў, ад горных тэрыторый уздоўж мяжы з Мазамбікам да саван на ўсходзе і вільготных лясоў на паўночным захадзе. Ландшафт ўяўляе сабой плато: Высокі Вельд на захадзе (вышыня 1050-1850 м), Сярэдні Вельд (450-600 м) і Нізкі Вельд (150-300 м). Нізкі Вельд абрамлены на ўсходзе гарамі Лебомбо вышынёй 450-825 м з вяршыняй Эмлембе (1862 м). Густая рачная сетка ўтварае басейны чатырох паўнаводныя рэк, што цякуць у Індыйскі акіян: коматы, Умбелузи, Усуту і Нгвавума.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Эсваціні У І тысячагоддзі на тэрыторыю сучаснага Эсваціні прыбылі бушмены. У VII ст. яны былі выцесненыя народам банту. У XVI ст. тут была створаная племянная дзяржава народу свазі. Гэтая краіна ваявала за незалежнасць з бурамі, а потым з брытанцамі.

У 1894 г. тэрыторыя Эсваціні ўвайшла ў склад брытанскага пратэктарату Паўднёва-Афрыканскі Саюз. У 1903 г. Вялікабрытаніяй былі анексаваныя бурскія рэспублікі разам з Эсваціні.

У 1929 г. ўзнікла першая эсвацінская палітычная арганізацыя, мэтай дзейнасці якой было атрыманне незалежнасці краіны. Мэта была дасягнутая ў 1968 г.

У 1973 г. кароль прыпыніў дзейнасць канстытуцыі, забараніў дзейнасць палітычных партый і распусціў парламент. У 1978 г. была прынятая канстытуцыя, якая ўсталёўвала ў краіне абсалютную манархію.

Пасля смерці караля Сабхуза II у 1982 г., уладу атрымала каралева Дзелівэ. Але каралеўская сям’я не згадзілася з гэтым, развязаўшы грамадзянскую вайну.

Сітуацыя стабілізавалася ў 1986 г., калі каралём стаў Мсваці III. З 1989 г. распачаўся працэс дэмакратызацыі краіны. У 1992 г. кароль згадзіўся ўнесці папраўкі ў канстытуцыю, была змененая сістэма выбараў. У 1993 г. адбыліся першыя з 1973 г. шматпартыйныя выбары. У 2001 г. былі спробы вярнуць былую канстытуцыю, аднак яны былі няўдалымі. Два гады пазней зноў прайшлі выбары, у якіх перамогу атрымаў Народны Рух Імбакодва, які ў 2005 г. забараніў дзейнасць іншых партый.

Дзяржаўны лад і палітыка

Асноўны артыкул: Палітыка Эсваціні Каралеўства Эсваціні — унітарная абсалютная манархія. Дзеючая Канстытуцыя Эсваціні была прынята 13 кастрычніка 1978 г. Глава дзяржавы — кароль, якому належыць вярхоўная заканадаўчая і выканаўчая ўлада. Спадкаемцам прастола Эсваціні становіцца прынц, абраны членамі каралеўскай сям’і. У выпадку смерці караля ці непаўналецця спадкаемца краінай кіруе Ндловукаці (каралева-маці).

Часткова, заканадаўчую ўладу ажыццяўляе двухпалатны парламент, які складаецца з Палаты сходу (65 дэпутатаў) і Сената (30 дэпутатаў). Парламент выконвае функцыі дарадчага органа пры каралі, бо ён не прымае, а толькі абмяркоўвае ўнесеныя урадам законапраекты. Акрамя таго, кароль мае права накладаць вета на рашэнні парламента. 10 членаў Палаты сходу прызначаюцца каралём, а 55 абіраюцца насельніцтвам на аснове складанай двухступенчатай схемы. Кандыдатаў для галасавання вылучаюць традыцыйныя мясцовыя саветы, якія складаюцца з правадыроў. 20 членаў Сената прызначаюцца каралём, а 10 абіраюцца Палатай сходу. Тэрмін паўнамоцтваў абедзвюх палат парламента — 5 гадоў.

Часткова, выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад і прэм’ер-міністр, якога прызначае кароль з ліку дэпутатаў Палаты сходу.

Усе дзяржаўныя рашэнні прымае кароль пасля іх абмеркавання ў Лібандле (Нацыянальны савет, членамі якога з’яўляюцца прадстаўнікі прыдворнай шляхты, кароль і Ндловукаці) і Лікако (вузкае кола найбольш давераных членаў каралеўскай сям’і).

Адукацыя

У Эсваціні дзейнічае Паўднёваафрыканскі каледж міжнароднай супольнасці.

Зноскі

  1. Department of Economic and Social Affairs Population Division (2009) (PDF). World Population Prospects, Table A.1. 2008 revision. United Nations. http://www.un.org/esa/population/publications/wpp2008/wpp2008_text_tables.pdf. Retrieved on 2009-03-12.
  2. Human Development Report 2013 (нявызн.) (недаступная спасылка). United Nations Development Programme (14 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2014. Праверана 14 сакавіка 2013.
  3. blr.belta.by

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эсваціні
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай