wd wp Пошук:

Сейшэльскія Астравы

Сейшэ́льскія Астравы (фр.: Seychelles, па-крэольску: Sesel) — астраўная дзяржава ў Індыйскім акіяне, за 1600 км на ўсход ад узбярэжжа Афрыкі, на поўнач ад Мадагаскару. Самы вялікі востраў — Маэ, дзе знаходзіцца сталіца краіны Вікторыя і міжнародны аэрапорт. Афіцыйная валюта — сейшэльская рупія.

Дзяржаўны лад

Сейшэльскія Астравы — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1993 года. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца насельніцтвам на 5 гадоў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму Нацыянальнаму сходу (34 дэпутаты; 25 выбіраюцца ўсеагульнымі галасаваннем, 9 назначаюцца прэзідэнтам).

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Сейшэльскіх астравоў Сэйшэльскія астравы былі вядомы арабскім і індыйскім мараплаўцам. Першымі людзьмі на астравах былі арабы. Яны з’явіліся тут у Х стагоддзі. У 1505 г. тут высадзіліся партугальцы. У 1609 г. тут высадзіліся англійскія маракі. У 1742 г. годзе французскі губернатар Маўрыкію Бертран Франсуа Мах дэ Ла Бурданэ, выслаў на астравы даследчую экспедыцыю. Некаторыя час Сейшэлы былі пірацкай базай, да 1756 г., калі другая французская экспедыцыя не далучыла астравы да сваіх каланіяльных уладанняў. Назва астравоў мае паходжанне ад імя французскага міністра фінансаў пры двары караля Людовіка ХV, Жана Марэ дэ Сейшэле. З 1794 г. Сейшэлы былі акупаваныя брытанцамі, а пасля заканчэння напалеонаўскіх войнаў, перайшлі ў іх поўнае ўладанне. Пачаткова Сейшэлы ўваходзілі ў склад калоніі Маўрыкій, але з 1903 г. сталі асобнай брытанскай калоніяй. Унутраную аўтаномію астравы атрымалі ў 1975 г. у выніку чаго была створана Заканадаўчая Асамблея. 29 чэрвеня 1976 г. Вялікабрытанія прызнала незалежнасць Рэспублікі Сэйшэльскія Астравы, яе прэзідэнтам стаў лідар Дэмакратычнай партыі Дж. Мэнчэм, прэм’ер-міністрам — кіраўнік Аб’яднанай партыі Сейшэлаў (АПС, з 1978 г. Прагрэсіўны фронт народа Сейшэлаў, ПФНС) Ф. А. Рэнэ. У чэрвені 1977 г. АПС здзейсніла дзяржаўны пераварот, прэзідэнтам краіны стаў Ф. А. Рэнэ. У 1979 г. прынята новая канстытуцыя, якая абвясціла краіну «суверэннай сацыялістычнай рэспублікай», а адзінай дазволенай партыяй — ПФНС. З пачатку 1990-х гадоў пачалася дэмакратызацыя палітычнага жыцця. Канстытуцыя 1993 г. замацавала шматпартыйнасць. На выбарах 1993 г. і 1998 г. перамог ПФНС, а Ф. А. Рэнэ двойчы абраны прэзідэнтам краіны.

Дыпламатычныя адносіны з Беларуссю ўстаноўлены ў кастрычніку 2001 г.

Геаграфія

Пляж на востраве Ла-Дыг

Уваходзяць 40 гарыстых (да 912 м на востраве Маэ), складзеных з крышталічных парод, і 50 нізінных каралавых астравоў. Клімат субэкватарыяльных з вельмі вільготным летам і менш вільготнай зімой. Сярэднія месячныя тэмпературы ад 26 да 28 °C. Выпадае 2000-4000 мм ападкаў у год. Ва ўнутраных частках астравоў захаваліся трапічныя лясы (11 % плошчы краіны) з пальмамі, панданусамі, дрэвападобнымі папарацямі. Вялікія плошчы пад другаснымі хмызнякамі. Каля трэці відаў флоры эндэмічныя. У жывёльным свеце вылучаюцца вялікія сухапутныя (Aldabrachelys gigantea) і марскія чарапахі. Адсутнічаюць мясцовыя млекакормячыя, няма насякомых, якія лётаюць. Шмат марскіх птушак. Мора багатае рыбай. Рэзерват астравоў Альдабра і нацыянальны парк Вале-дэ-Маі на востраве Праслен уключаны ЮНЕСКА ў Спіс Сусветнай спадчыны; марскі нацыянальны парк Сент-Ан, на востраве Кузен птушыны запаведнік.

Насельніцтва

Рынак

Асноўны народ сейшэльцы, або крэолы Сейшэльскіх Астравоў — нашчадкі афрыканцаў, малагасійцаў, французаў, выхадцаў з краін Азіі, складаюць каля 90 % насельніцтва. Жывуць таксама індыйцы, кітайцы і англічане. Вернікі пераважна каталікі (90 %) і англікане (8 %). Сярэднегадавы прырост 0,6 % (1999). Сярэдняя шчыльнасць 174,3 чал./км². Населены толькі 33 найбуйнейшыя астравы, на востраве Маэ каля 65 тыс.чалавек, у тым ліку ў г. Вікторыя— каля 25 тыс. (2000). Гарадское насельніцтва 63 %. У прамысловасці занята 19 % працаздольных, у абслугоўванні — 57 %, у кіраванні — 14 %. у сельскай гаспадарцы, рыбалоўстве і лясной гаспадарцы — 10 %.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Франкамоўныя краіны
Астравы Індыйскага акіяна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Дзяржавы паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Сейшэльскія астравы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара