wd wp Пошук:

Эстуарый

Ла-Плата — эстуарый ракі Парана. Від з космасу.

Эстуа́рый [ад лац.: aestuarium - затопленае вусце ракі, лагуна] — лейкападобнае расшыранае вусце ракі, якая ўпадае ў мора або акіян.

Утвараецца ў выніку павышэння ўзроўню мора і затаплення нізоўяў рачной даліны; таксама пры адлівах, калі рачныя наносы выносяцца ў мора.

Вусці ў выглядзе эстуарыя маюць рэкі Парана, Конга, Енісей, Об (Обская губа), Сена, Эльба і інш. Эстуарыі паўночных рэк Расіі называюць губамі[1].

Зноскі

  1. Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай. — Мн.: Белкартография, 2011. — С. 220. — 223 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-082-5.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Эстуарыі
Катэгорыя·Рака