wd wp Пошук:

Арынока

Мост праз Арынока ў горадзе Сьюдад Балівар

Арынóка — рака ў Паўднёвай Амерыцы. Даўжыня 2730 км. Вадазбор 1086 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 29 тыс. м³/сек.

Бярэ свой пачатак на Гвіянскім нагор’і ў Венесуэле ля мяжы з Бразіліяй, адкуль пачынае апісваць грандыёзную дугу: спачатку цячэ на паўднёвы захад потым на захад, поўнач і на паўночны ўсход, дзе нарэшце ўпадае ў заліў Парыя Атлантычнага акіяна. Адзін з прытокаў ракі утварае самы высокі вадаспад у свеце — Анхель, вышынёй 979 м.

У вярхоўі Арынока прадстаўлены класічны прыклад біфуркацыі рэк. Рака Касік’ярэ, якая пачынаецца як рукаў Арынока, становіцца яе адгалінаваннем і ўпадае ў Рыу-Негру — прыток Амазонкі, ствараючы натуральны канал паміж Арынока і Амазонкай.

Прытокі

Зноскі

  1. Ара́ука // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 34. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — С. 185.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без ілюстрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Памежныя рэкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Венесуэлы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Рэкі Калумбіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара