wd wp Пошук:

Салёнае

Салёнае[1] — возера ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 5 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна, за 2,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Мазурына, у басейне ракі Чарніца.

Плошча паверхні 0,07 км², даўжыня 0,44 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км. Плошча вадазбору 21,4 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, разараныя, у ніжняй частцы забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 100 м. Упадаюць 2 ручаі. Возера бяссцёкавае.

Зноскі

  1. ЭПБ, 1985

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Обалі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Азёры Шумілінскага раёна