wd wp Пошук:

Змеі

Змеі (Ophidia, або Serpentes) — падатрад паўзуноў атрада лускаватых.

Выдзяляецца 3 інфраатрады: чэрвепадобныя, ніжэйшыя і вышэйшыя. 12 сямействаў, найбольш вядомыя аспіды, вужовыя, гадзюкавыя, марскія змеі, пітоны, слепазмейкі (слепуны), удавы, ямкагаловыя змеі і інш. Больш за 3 тыс. відаў.

Апісанне

Даўжыня ад 8 см да 11,5 м (анаконда). Цела вузкае, выцягнутае, укрытае луской і рагавымі шчыткамі. 3меі ліняюць некалькі разоў за год; вонкавы рагавы слой скуры (выпаўзак) скідваецца звычайна цалкам. Вочы без павек, звонку суцэльная празрыстая абалонка, якая аддзяляецца пры ліньцы разам са старым слоем скуры. Язык доўгі, раздвоены, які памылкова прымаюць за джала. Зубы тонкія, вострыя, загнугыя назад. У ядавітых змей зубы на верхняй сківіцы ядавітыя з баразёнкай або каналам дпя сцёку яду.

Пашырэнне

Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Большасць змей вядуць наземны спосаб жыцця, часцей у густым раслінным покрыве, кронах дрэў, многія ў пустынях, некаторыя ў прэсных вадаёмах і морах. Шырока вядомыя: анаконда, каралеўская кобра, грымучнікі сапраўдныя, чорная мамба, эфы. На Беларусі 3 віды: вуж звычайны, гадзюка звычайная, мядзянка.

Асаблівасці біялогіі

Кормяцца насякомымі, рыбай, земнаводнымі, паўзунамі, птушкамі, млекакормячымі.

Размнажаюцца адкладваннем яец, некаторыя — яйцажывародныя.

Гаспадарчае значэнне

Скуру некаторых змей выкарыстоўваюць у гарбарнай прамысловасці, яд — у медыцыне.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Жывёлы паводле алфавіта
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Змеі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара