wd wp Пошук:

Праліў Дрэйка

Праліў Дрэйка паміж Паўднёвай Амерыкай і Антарктыдай

Праліў Дрэйкапраліў, які злучае Атлантычны і Ціхі акіян (часта праліў адносяць да Паўднёвага акіяну), абмежаваны на поўначы архіпелагам Вогненная Зямля, а з поўдня Паўднёвымі Шэтландскімі астравамі (Антарктыда). З’яўляецца самым шырокім пралівам на Зямлі — каля 820 кіламетраў у самай вузкай частцы.

Праз праліў праходзіць магутная «Плынь Заходніх вятроў» — Антарктычная цыркумпалярная плынь. У праліве частыя моцныя штормы, прычым штормы праліва Дрэйка з’яўляюцца аднымі з самых моцных на планеце — вецер больш за 35 м/с і хвалі вышэй за 15 метраў тут не рэдкасць. Таму гэтыя шыроты называюць «Равунскія саракавыя». У праліве Дрэйка сустракаюцца айсбергі, пераважна ў яго паўднёвай частцы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Антарктыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра пралівы без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Пралівы Чылі
Катэгорыя·Пралівы Атлантычнага акіяна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пралівы паводле алфавіта
Катэгорыя·Пралівы Антарктыды
Катэгорыя·Пралівы Ціхага акіяна