wd wp Пошук:

Гвінейскі заліў

Гвінейскі заліў

Гвінейскі заліў (англ.: Gulf of Guinea, фр.: golfe de Guinée, ісп.: Golfo de Guinea, парт.: Golfo da Guiné) — заліў Атлантычнага акіяна ля берагоў Экватарыяльнай Афрыкі. Удаецца ў сушу паміж мысамі Пальмас на паўночным захадзе (Ліберыя) і Палмейрын’яш (Ангола) на паўднёвым усходзе. Плошча 1533 тыс. км². Дно акіяна ўтварае Гвінейскую катлавіну глыбінёй да 6363 м. Тэмпература вады 25-27 °С. Салёнасць 34-35 ‰, паблізу вусцяў рэк паніжаецца да 20-30 ‰. Прылівы паўсутачныя, іх велічыня да 2,7 м.

Складовымі часткамі Гвінейскага заліва з’яўляюцца залівы Бенін (на поўначы) і Біяфра (на ўсходзе). Найбуйнейшыя Біёка, Сан-Тамэ, Прынсіпі, Анабон. Праз заліў з захаду на ўсход праходзіць цёплае Гвінейскае цячэнне, а з поўначы на поўдзень Ангольскае цячэнне. У заліў упадаюць рэкі Вольта, Агавэ,Нігер і інш.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гвінейскі заліў