wd wp Пошук:

Карскае мора

Катэр на паветранай падушцы Хівус-10 на беразе Карскага мора.

Карскае мора — ускраіннае мора Паўночнага Ледавітага акіяна. Назва мора паходзіць ад назвы ракі Кара, якая ўпадае ў яго.

Фізіка-геаграфічнае становішча

Мора абмежавана паўночным узбярэжжам Еўразіі і астравамі: Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа, Паўночная Зямля, Гейберга. У паўночнай частцы мора знаходзіцца Зямля Візэ — востраў, адкрыты тэарэтычна ў 1924 годзе. Таксама ў мора знаходзяцца астравы Арктычнага інстытута, астравы Весцяў ЦВК.

Мора размешчана пераважна на шэльфе. Шмат астравоў. Пераважаюць глыбіні 50—100 метраў, найбольшая глыбіня 620 метраў. Плошча 893 400 км².

У моры ўпадаюць паўнаводныя рэкі: Об, Енісей, таму салёнасць моцна вагаецца.

Карскае мора — адно з самых халодных мораў Расіі, толькі каля вусцяў рэк тэмпература вады летам вышэй 0 °C. Частыя туманы і штормы. Вялікую частку года мора пакрыта льдамі.

У моры шмат рыбы: сігналы, голец, камбала і інш. Залівы: Байдарацкая губа. Галоўны порт — Дыксан. Праз Карскае мора праходзіць Паўночны марскі шлях.

У 1965—1988 гадах у Карскім моры затопленыя шэсць ядзерных рэактараў савецкіх атамных падводных лодак і ўтылізаваныя дзесяць іншых ядзерных рэактараў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Моры паводле алфавіта
Моры Зямлі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Моры Паўночнага Ледавітага акіяна
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара