wd wp Пошук:

Неўская губа

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Неўская губа (руск.: Не́вская губа́) — усходняя частка Фінскага заліва. У вяршыню Неўскай губы некалькімі рукавамі ўпадае рака Нява. У дэльце Нявы знаходзіцца горад Санкт-Пецярбург. Неўская губа абмежавана на ўсходзе пясчаным барам ракі Нява, на захадзе — лініяй Лісі Нос — Кранштат — Ламаносаў, на поўначы — заказнікам «Паўночнае ўзбярэжжа Неўскай губы». Плошча воднай паверхні да стварэння Комплексу ахоўных збудаванняў Санкт-Пецярбурга ад паводак прымалася роўнай 329 км². Дно пераважна пясчанае і плоскае.

З астатняй часткай Фінскага заліва Неўская губа злучаецца праз два пралівы ля вострава Котлін, названыя Паўночная і Паўднёвая Брама. Шырыня Паўночнай Брамы 9-10 км, Паўднёвай — 5-7 км. У сучасным стане Неўская губа аддзеленая ад Фінскага заліва па лініі Горская — Кранштат — Бронка комплексам дамбаў ахоўных збудаванняў Санкт-Пецярбурга ад паводак і з’яўляецца ізаляваным праточным вадаёмам.

Калі лінію ахоўных збудаванняў прыняць за сучасную заходнюю мяжу Неўскай губы, то плошча воднай паверхні пры ўзроўні, блізкім да ардынару, складзе 380 км², аб’ём воднай масы 1,2 км³. Даўжыня Неўскай губы ў названых межах з захаду на ўсход 21 км, найбольшая шырыня 15 км. Сярэдняя натуральная глыбіня губы каля 3,0 м.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Залівы Фінскага заліва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Картка на Геакары: запоўніць: Назва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Геаграфічныя артыкулы без краіны
Катэгорыя·Залівы паводле алфавіта
Катэгорыя·Эстуарыі
Катэгорыя·Геаграфічныя артыкулы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Няслушныя пазіцыйныя карты