wd wp Пошук:

Месяцовае мора

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мора, значэнні. Месяцавае мора — (візуальна) цёмная пляма на паверхні месяцавага дыска.

Агульнае апісанне

Упершыню месяцавыя моры з’явіліся на карце Месяца, складзенай ў 1651 г. італьянскім астраномам Джавані Рычолі і італьянскім фізікам Франчэска Грымальдзі. Вады, як высветлілася пазней, у іх не было, але тэрмін «мора» і прыведзеныя на карце назвы мораў захаваліся па гэты дзень.

Месяцавыя моры з’яўляюцца самымі буйнымі дэталямі рэльефу Месяца. Моры ўяўляюць сабой нізіны (напрыклад, Мора Дажджоў размешчана на 3 км ніжэй навакольнай мясцовасці) з роўным дном, залітыя зацвярдзелай лавай. Застылая лава характарызуецца больш цёмнай афарбоўкай, чым астатняя паверхня Месяца, і менавіта гэтым тлумачыцца шаравата-карычняватае адценне, характэрнае для месяцавых мораў. Моры пакрытыя вулканічнымі пародамі — базальтамі, узрост якіх ацэньваюць у 3 — 4,5 млрд гадоў. Абрысы межаў месяцавых мораў ў пераважнай колькасці выпадкаў круглявыя. Памер вагаецца ад 200 да 1100 кіламетраў у папярочніку. На паверхні месяцавых марскіх раўнін сустракаюцца зморшчыны і невялікія горныя вяршыні больш светлага колеру, якія выступаюць з-пад пласта базальту. Кратэраў на паверхні месяцавых мораў істотна менш, чым на светлых ўзнёслых абласцях — месяцавых мацерыках .

Самая вялікая нізіна названая Акіянам Бур. Яго працягласць за 2000 км. Краявым зонам мораў, якія нагадваюць залівы, а таксама цёмным западзіны ў выглядзе азёр, былі дадзены адпаведныя іх выгляду назвы[1]. Вакол мораў размешчаны кольцападобныя горныя хрыбты. Мора Дажджоў атачаюць Альпы, Каўказ, Апеніны, Карпаты, Юра. Мора Нектару — горы Алтай і Пірэнеі. Мора Усходняе акружана Кардыльерамі і гарамі Рук. У морах часам сустракаюцца ўступы — скіды; самы вядомы ўступ — Прамая Сцяна знаходзіцца каля Мора Аблокаў.

На адваротным баку Месяца мораў значна менш, чым на бачным і яны невялікага памеру. Ёсць здагадка, што марскія фармацыі на Месяцы сфарміраваліся ў выніку толькі некалькіх сутыкненняў. Кратэры, якія ўтварыліся ў выніку удараў, запоўніліся лавай і спарадзілі масконы. Лававыя пароды цяжэй мацерыковых, што магло выклікаць асіметрыю ў размеркаванні месяцавай масы, з прычыны чаго прыцягненне Зямлі назаўжды замацавала «марское» паўшар’е Месяца ў напрамку нашай планеты[2]. Адваротным баку Месяца уласцівыя «басейны» — вельмі буйныя колцавыя структуры, дыяметрам больш за 300 км. Мора Усходняе, Мора Масквы і іншыя маюць два колцавых вала — знешні і ўнутраны, з суадносінамі дыяметраў 2⁄1. Часам ўнутраныя кольцы моцна разбураны[3]

Некаторыя факты аб месяцавых морах

Назвы мораў, заліваў, азёр і балот на бачным баку Месяца

Моры і Залівы на Месяцы.

Беларуская назва — лацінская назва[5].

Моры

Залівы

Азёры

Балоты

Назвы мораў і азёр на адваротным баку Месяца

Беларуская назва — лацінская назва[5].

Выключаныя назвы мораў, балот і заліваў

Беларуская назва — лацінская назва.

Зноскі

  1. Луна / / Азбука астрономии Архівавана 26 лютага 2012.
  2. Статья «Луна» в энциклопедии «Кругосвет»
  3. Описание лунной поверхности (Часть вторая) " bigkosmos.ru | Все о космосе, Солнечная система, Меркурий, Венера, Земля, Марс, Юпитер, Сатурн, Уран, Нептун, Плутон(недаступная спасылка)
  4. Описание лунной поверхности (Часть первая) " bigkosmos.ru | Все о космосе, Солнечная система, Меркурий, Венера, Земля, Марс, Юпитер, Сатурн, Уран, Нептун, Плутон(недаступная спасылка)
  5. 1 2 С. Г. Пугачева, Ж. Ф. Родионова, В. В. Шевченко, Т. П. Скобелева, К. И. Дехтярева, А. П. Попов Номенклатурный ряд названий лунного рельефа(руск.) . Государственный Астрономический институт им. П.К. Штернберга, МГУ. Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2012. Праверана 3 жніўня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Моры Месяца
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Месяц