Сцыла і Харыбда, Скіла і Xарыбда — у старажытнагрэчаскай міфалогіі марскія пачвары, якія жылі каля вузкага праліва і падпільноўвалі мараходаў.
Сцыла ўяўлялася пачварай з шасцю сабачымі галовамі, трыма шэрагамі зубоў і дванаццаццю нагамі, Харыбда — у выглядзе страшэннага віру, што тройчы ў дзень усмоктваў і вывяргаў ваду. Праплыць паміж Сцылай і Харыбдай здолелі толькі арганаўты і Адысей.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцыла
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Харыбда