wd wp Пошук:

Нарвежскае мора

Нарвежскае мора — ускраіннае мора Паўночнага Ледавітага акіяна, паміж Скандынаўскім паўвостравам, Шэтлендскімі, Фарэрскімі а-вамі, Ісландыяй і востравам Ян-Маен.

Абмывае заходнія берагі Нарвегіі. Плошча 1,4 млн км², глыбіня да 3970 м (сярэднія глыбіні — 1600—1750 м), салёнасць — каля 35 ‰. Аддзелена ад Атлантычнага акіяна падводным хрыбтом, на якім размешчаны Фарэрскія і Шэтлендскія а-вы; найбольшая глыбіня над хрыбтом не перавышае 600 м. Каля берагоў Нарвегіі водмелі (Лафатэнскія банкі і інш.). Тэмпература вады ў лютым 2—7 °C, у жніўні 8—12 °C. Праз мора ідзе цёплае Нарвежскае цячэнне, якое абумоўлівае яго незамярзальнасць. Прынівы паўсутачныя (да 3,3 м).

Развіта рыбалоўства і здабыча нафты. Важнейшыя парты — Тронхейм, Тромсё і Нарвік.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Моры Паўночнага Ледавітага акіяна
Катэгорыя·Моры Зямлі
Катэгорыя·Моры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара