wd wp Пошук:

Мыс Добрай Надзеі

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0} Мыс Добрай Надзеі (афр.: Kaap die Goeie Hoop, англ.: Cape of Good Hope) размешчаны ў ПАР на Капскім паўвостраве паўднёвей Кейптаўна.

Ён не з’яўляецца самым паўднёвым пунктам Афрыкі, бо самы паўднёвы пункт кантынента — Іголкавы мыс, які размяшчаецца ў 155 км ад мыса Добрай Надзеі. Але берагавая лінія Афрыканскага кантынента тут упершыню паварочвае на ўсход, адкрываючы праход з Атлантычнага акіяна ў бок Індыйскага. Ён з’яўляецца самым крайнім паўднёва-заходнім пунктам Афрыкі, што пацвярджае і надпіс з дакладнымі каардынатамі, устаноўлены на пляцоўцы перад мысам. Капскі паўвостраў, дасягнуўшы ў гэтым месцы свайго самага паўднёвага пункту, далей загінаецца ледзь на поўнач і абрываецца ў акіян высокім і стромкім скалістым мысам — Кейп-Пойнт, каардынаты якога даюць яго становішча на 50 метраў паўночней Мыса Добрай Надзеі, хоць менавіта на Кейп-Пойнце ўстаноўлены маяк пад назвай «Мыс Добрай Надзеі». Адсюль узнікае вядомае непаразуменне, лёгка вытлумачальнае пры аглядзе на мясцовасці, дзе відаць, што судны «агінаюць» менавіта Кейп-Пойнт, за якім адкрываецца абшар заліва Фалс-Бей, куды заходзіць цёплае плынь з Індыйскага акіяна. Па гэтай прычыне тэмпература вады на ўсходнім беразе Капскага паўвострава заўсёды на некалькі градусаў вышэй, чым на яго заходнім узбярэжжы, якое абмываецца водамі халоднай Бенгельскай плыні з Антарктыкі.

У 1488 годзе мыс Добрай Надзеі быў адкрыты партугальскім мараплаўцам Барталамеу Дыяшам і названы Мысам Бур. Аднак, партугальскі кароль Жуан II пераназваў мыс, апраўдана спадзяючыся на тое, што зараз адкрыецца марскі шлях у Індыю.

У 1497 годзе Васка да Гама, абмінуўшы Мыс Добрай Надзеі, праклаў гэты марскі шлях да індыйскага ўзбярэжжа. Такім чынам, «Добрая Надзея» караля Жуана апраўдалася і за мысам на стагоддзі замацавалася яго знакамітае імя.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Мысы ПАР
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Карткі мысаў з састарэлымі параметрамі
Катэгорыя·Мысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мысы Атлантычнага акіяна