wd wp Пошук:

Картаграфія

Так выглядалі карты старажытных рымлян: Пейтынгерава табліца.

Картаграфія (ад грэчаскай χάρτης - «карта» і γράφειν – «маляваць») — навука аб даследаванні, мадэляванні і адлюстраванні прасторавага размяшчэння, спалучэння і ўзаемасувязі аб’ектаў і з’яў прыроды і грамадства (геаграфічнай абалонкі Зямлі). У больш шырокай трактоўцы картаграфія ўключае тэхналогію і вытворчую дзейнасць.

Аб’ектамі картаграфіі з’яўляюцца Зямля, нябесныя целы, зорнае неба і Сусвет. Найбольш папулярнымі пладамі картаграфіі (зразумелымі большасці людзей) з’яўляюцца вобразна-знакавыя мадэлі прасторы ў выглядзе: плоскіх карт, рэльефных і аб’ёмных карт, глобусаў. Яны могуць быць прадстаўлены на цвёрдых, плоскіх або аб’ёмных матэрыялах (папера, пластык) або ў выглядзе малюнка на відэаманіторы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Тапаграфія
Катэгорыя·Картаграфія
Катэгорыя·Раздзелы геаграфіі