wd wp Пошук:

Гібралтарскі праліў

Гібралта́рскі пралі́ў (па-арабску: جبل طارق, ісп.: Estrecho de Gibraltar) — праліў, які злучае Міжземнае мора з Атлантычным акіянам.

Даўжыня праліву складае 65 км, шырыня — 14—44 км. Глыбіня ў фарватары дасягае 338 метраў, найбольшая глыбіня — 1181 м.

Па берагах Гібралтарскага праліва размешчаныя стромкія скальныя масівы, якія ў старажытнасці называліся Геркулесавымі слупамі — Гібралтарская скала на поўначы і Муса на поўдні праліва.

Дзякуючы свайму зручнаму геаграфічнаму размяшчэнню, гэты праліў мае вялікае эканамічнае і стратэгічнае значэнне, знаходзіцца пад кантролем англійскай фартэцыі і ваенна-марской базы Гібралтар. У раёне праліва размешчаныя іспанскія порты Сеўта, Ла-Лінея, Альхесірас, а таксама мараканскі Танжэр.

Многія гады Іспанія і Марока супольна вывучалі пытанне пабудовы пад пралівам чыгуначнага і/або аўтамабільнага тунеля, аналагічнага таму, які злучае Францыю ды Англію пад пралівам Ла-Манш. У 2003 была распачатая новая праграма даследванняў, разлічаная на тры гады.

Амерыканскія і брытанскія будаўнікі, са свайго боку, разглядалі магчымасць пабудовы моста праз праліў. Такі мост мусіў бы стаць самым высокім (звыш 900 метраў) і самым працяглым (15 км) з тых, што існуюць на Зямлі.

Астравы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Пралівы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра пралівы без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Атлантычны акіян