wd wp Пошук:

Гданьская бухта

Карта Гданьскага заліва
Пляж Гданьскай бухты

Гданьская бухта (Гданьскі заліў, Данцыгская бухта, польск.: Zatoka Gdańska; кашубск.: Gduńskô Hôwinga; ням.: Danziger Bucht) — заліў у паўднёва-заходняга часткі Балтыйскага мора. Размешчаны паміж Земландскім паўвостравам (на ўсходзе) і паўвостравам Хель (на захадзе). Адкрыты на поўнач, удаецца ў мацярык на 74 км. Шырыня ля ўваходу 107 км. Глыбіня да 115 м у цэнтральнай частцы.[1]

Названы па размешчаным на яе берагах горада Гданьску.

У заліў упадае рака Вісла і мноства іншых меней буйных рэк. Воды Прэголі праз Калінінградскі заліў (які аддзяляецца Балтыйскай касой) і Балтыйскі праліў таксама паступаюць у Гданьскую бухту. Межы бухты адзначаюцца мысамі Таран (на ўсходзе) і Разеве (на захадзе). На паўночным захадзе заліва Пуцкі заліў, які аддзелены Хельскай касой.[2]

Прылівы велічынёй ад меней 0,1 м, змяшаныя. Салёнасць меней 8 ‰.[1]

Зіма 1929 года адзначана рэкордна нізкай тэмпературай — мінус сорак градусаў (Стр.9[3]). Заліў цалкам замерз да паўвострава Хель.

На беразе Гданьскага заліва размешчаны буйныя гарады-порты Гдыня, Гданьск, Балтыйск.

Адміністрацыйна берагі заліва адносяцца да Расіі (Калінінградская вобласць) і Польшчы.

Зноскі

  1. 1 2 Гданьская бухта (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  2. Тапаграфічная карта N-34-А — 1 : 500 000
  3. Скраго З. Архикафедральная базилика в Гданьске Оливе - Путеводитель. –Гданьск: Ярес Словакия. 2007. – С.40.ISBN 978-80-89302-07-9
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Залівы Калінінградскай вобласці
Катэгорыя·Залівы Польшчы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Залівы Балтыйскага мора