wd wp Пошук:

Акут

Аку́т (лац.: acutus), о́ксія (стар.-грэч.: ὀξεῖα), востры націск[1] — дыякрытычны знак[en], /-падобная рыска над літарай. Выкарыстоўваецца ў грэчаскай, раманскіх, славянскіх і шматлікіх іншых мовах. У Юнікодзе прадстаўлены як U+0301. Прыблізна супадае па форме з друкарскім клавіятурным знакам — машынапісным апострафам.

Арфаграфія некаторых моў патрабуе абавязковай ці факультатыўнай расстаноўкі знакаў націску (акута або гравіса). Акут як знак націску выкарыстоўваецца ў некаторых сучасных еўрапейскіх мовах, якія маюць рухомы (нефіксаваны) націск.

У раманскіх мовах акут шырока выкарыстоўваецца для адрознівання адкрытых і закрытых галосных. У большасці арфаграфічных сістэм (за выключэннем партугальскай мовы) пазначае закрытую якасць галоснага.

У некаторых мовах выкарыстоўваецца для абазначэння даўгаты галосных (а таксама складаўтваральных зычных), тону, лагічнага вылучэння.

Лацінская мова

Папярэднікам акута быў, відаць, знак апексу, які ўжываўся ў лацінскай мове для пазначэння даўгаты галоснага.

Грэчаская мова

У старажытнагрэчаскай політанічнай арфаграфіі знак вострага націску з’явіўся для пазначэння высокага тону. У сучаснай грэчаскай мове (дыматыка) музычны націск страчаны і знакам оксіі паслядоўна пазначаецца націск ва ўсіх шматскладовых словах.

Славянскія мовы

Асноўны артыкул: Знак націску[ru]

Усходнеславянскія мовы

У беларускай, рускай і ўкраінскай мовах знак вострага націску сістэматычна выкарыстоўваецца для пазначэння месца націску ў слоўніках, кнігах для малодшых школьнікаў і замежнікаў. У звычайных тэкстах у словах, якія адрозніваюцца толькі месцам націску (гл. Амографы), прастаўляецца факультатыўна: па́ра — пара́, пры́клад — прыкла́д і інш.

Таксама ў беларускім і ўкраінскім лацінскіх алфавітах для пазначэння мяккіх (палаталізаваных) зычных выкарыстоўваюцца літары ć, , ń, ś, ź.

Заходнеславянскія мовы

Паўднёваславянскія мовы

Раманскія мовы

  1. Для пазначэння славеснага націску: а) калі ў словах, якія заканчваюцца на любы галосны, а таксама зычныя -n і -s, яно падае не на перадапошні склад; б) калі ў словах, якія заканчваюцца на любы зычны акрамя -n і -s, яно падае не на апошні склад.
  2. Для адрознівання амонімаў, асабліва ў парах «пытальнае слова / адносны займеннік», дзе першае з’яўляецца ўдарным, а другое — клітыкай: cómo («як?») — como («як»), qué («што?») — que («што, які»), dónde — donde «дзе / куды?» і «дзе / куды». Таксама ў парах «ты» і tu «твой», él «ён» — el (артыкль мужчынскага роду).

Германскія мовы

У скандынаўскіх мовах акут пазначае ўдарны e на канцы, звычайна толькі пры наяўнасці амонімаў.

Узор тэксту на ісландскай мове, які змяшчае літары з вострым націскам.

á: [au(ː)] é: доўгае чытанне [jeɛː], кароткае [jɛ] í/ý: [i(ː)] ó: [ou(ː)] ú: [u(ː)].

á: доўгае чытанне [ɔa], кароткае [ɔ], перад [a]: [õ] í/ý: доўгае [ʊiː], кароткае [ʊi] ó: доўгае [ɔu], [ɛu] ці [œu], кароткае : [œ]; на востраве Суўры (Suðuroy): [ɔ] Калі за ó ідзе спалучэнне -gv, ó вымаўляецца як [ɛ], на Суўры [ɔ]. ú: доўгае [ʉu], кароткае [ʏ] Калі за ú ідзе спалучэнне -gv, ú вымаўляецца [ɪ]. Кельцкія мовы

Фіна-ўгорскія мовы

Іншыя мовы

Гл. таксама

Зноскі

  1. А. І. ГРУША. БЕЛАРУСКАЯ КІРЫЛІЧНАЯ ПАЛЕАГРАФІЯ
  2. Polish Diacritics: Kreska: Not exactly acute
  3. Norwegian language council, Diacritics (in Norwegian)
  4. Svonni, E Mikael (1984). Sámegiel-ruoŧagiel skuvlasátnelistu. Sámiskuvlastivra. pp. III. ISBN 9177160088.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з гатовым фарматаваннем
Катэгорыя·Дыякрытычныя знакі
Катэгорыя·Літары з акутам