wd wp Пошук:

Літоўская мова

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Літоўская мова (значэнні).

Літо́ўская мо́ва (радзей сустракаецца варыянт Летувіская мова[2]; літ.: lietuvių kalba) — мова ўсходнебалтыйскай падгрупы балтыйскіх моў, якой карыстаецца (2012) каля 3 млн асоб[3] — галоўным чынам, літоўцы — у Літве (2,8 млн[4]), а таксама ў Беларусі, паўночна-ўсходняй Польшчы, Расіі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і Германіі. З’яўляецца дзяржаўнай мовай Літвы.

Вылучэнне з цэнтральнай групы балтыйскіх моў і складванне ранніх форм літоўскай мовы адносяць да V—VII стст.[5] Сучасныя формы пачалі складвацца пасля XIII ст. у выніку цеснага ўзаемадзеяння ўсходнебалтыйскіх моў, якія апынуліся ў межах Вялікага Княства Літоўскага[6]. Першыя пісьмовыя помнікі з’явіліся ў XVI ст.

Сучасная літоўская літаратурная мова пачала стварацца з 1880-х гг. на аснове балцкіх гаворак вакол горада Марыямпале (па сучаснай класіфікацыі — сувалкійская гаворка аўкштайцкага дыялекту літоўскай мовы, складзеная пад уплывам гаворак яцвягаў[7][8]). Алфавіт літаратурнай мовы на лацінскай графічнай аснове.

Лінгвісты вылучаюць дзве групы гаворак (дыялектаў): аўкштайцкая(бел. (тар.)) бел. група гаворак (дыялект) і жамойцкая група гаворак (дыялект), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на паддыялекты[9].

Алфавіт

Дзеля запісу літоўскай мовы з XVI ст. выкарыстоўваецца трохі змененая лацінка. Гвалтоўнае насаджэнне кірыліцы, якое адбывалася ў другой палове 1860-х гадоў, выклікала супраціўленне і вынікаў не прынесла. У 19011905 гадах была праведзена рэформа правапісу, калі былі ўнесены змены таксама і ў алфавіт.

Алфавіт сучаснай літоўскай мовы створаны на лацінскай аснове. На форму графікі паўплывалі таксама некаторыя літары чэшскага і польскага алфавітаў. Літоўскі алфавіт складаецца з 32 літар:

ЛітараНазваГучанне (МФА)
1 A a a [ ɑ ]
2 Ą ą a nosinė [ ɑː ]
3 B b [ b ]
4 C c [ t͡s ]
5 Č č čė [ t͡ʃ ]
6 D d [ d ]
7 E e e [ ɛ ] [ æː ]
8 Ę ę e nosinė [ æː ]
9 Ė ė ė [ eː ]
10 F f ef [ f ]
11 G g [ g ]
12 H h ha [ ɣ ]
13 I i i trumpoji [ ɪ ]
14 Į į i nosinė [ iː ]
15 Y y i ilgoji [ iː ]
16 J j jot [ j ]
ЛітараНазваГучанне (МФА)
17 K k ka [ k ]
18 L l el [ ɫ ]
19 M m em [ m ]
20 N n en [ n ]
21 O o o [ ɔ ] [ oː ]
22 P p [ p ]
23 R r er [ r ]
24 S s es [ s ]
25 Š š [ ʃ ]
26 T t [ t ]
27 U u u [ ʊ ]
28 Ų ų u nosinė [ uː ]
29 Ū ū u ilgoji [ uː ]
30 V v [ ʋ ]
31 Z z [ z ]
32 Ž ž žė [ ʒ ]

Дзеля запісу некаторых зычных і галосных гукаў выкарыстоўваюцца камбінацыі, напрыклад, ch — х.

Фанетыка

Для сістэмы вакалізму літоўскай мовы характэрны кароткія (a, e, i, u) і доўгія (ą, ę, ė, y, į, ų, ū, o) галосныя. Многія лінгвісты лічаць, што ў беларускай мове аканне/яканне — гэта з‘ява субстратнага балцкага паходжання. У рэгіёне толькі ў беларусаў і літоўцаў яканне замацавана графічна ў літаратурнай норме. Тое, што ў сучасных літоўцаў у не запазычаных словах пішацца як е, чытаецца як гук, вельмі блізкі да я. Для перадачы ж уласна гуку [e:] у літоўскай мове прыйшлося ўвесці асобную літару — ė (e з дыякрытычным знакам — кропкай), якая пазначае доўгі закрыты [ē][10].

Асаблівасць фанетычнага ладу літоўскай мовы — наяўнасць дыфтонгаў (ei, ai, ui, au, ie, uo), трыфтонгаў (ieu, uoi), а таксама мяшаных дыфтонгаў (a, e, i, u + l, m, n, r) і трыфтонгаў (ie, uo + l, m, n, r).

Усе зычныя, за выключэннем j, маюць пары па цвёрдасці — мяккасці.

Націск рухомы, з дынамічным і музычным элементамі. Ён свабодны, можа падаць на любы склад у выразе, а таксама змяняць сваю пазіцыю пры змене выразу.

Інтанацыя бывае сыходная, калі тон рэзка падымаецца і апускаецца (акут), і ўзыходная — тон падымаецца і апускаецца павольна (цыркумфлекс); для ўказання на тое, што націскны склад вымаўляецца коратка, ужываецца гравіс.

Граматыка

У граматычную сістэму ўваходзяць 11 часцін мовы. Граматыка літоўскай мовы няпростая, але падпарадкаваная строгім правілам. Літоўская — мова з развітай сістэмай флексій, што робіць яе падобнай на лацінскую, асабліва ў сваім фіксаванні склонавых канчаткаў і выкарыстанні для апісання назоўнікаў размешчаных перад ім прыметнікаў ці іншых назоўнікаў, якія ставяцца ў родным склоне.

У літоўскай мове два роды — мужчынскі і жаночы (прыметнікі, залежныя дзеепрыметнікі і субстантыўныя займеннікі маюць і ніякі род), адзіночны і множны лік (у гаворках і мастацкай літаратуры сустракаецца парны).

Адрозніваецца пяць тыпаў скланення, сем склонаў назоўнікаў: (linksniai): vardininkas (назоўны), kilmininkas (родны), naudininkas (давальны), galininkas (вінавальны), įnagininkas (творны), vietininkas (месны) i šauksmininkas (клічны). Месны склон ужываецца без прыназоўнікаў, напрыклад, mokykloje — у школе. Некалі існавалі 4 тыпы гэтага склону, два з якіх захаваліся толькі ў літоўскіх гаворках на тэрыторыі Беларусі (у ваколіцах Дзятлава — гл. зецельская гаворка, Лаздунаў, Гервятаў).

У літоўскай мове няма артыкляў.

Існуе чатыры часы дзеясловаў: цяперашні, будучы, мінулы, радзей выкарыстоўваецца шматразовы мінулы. Такім чынам, ужываюцца дзве разнавіднасці прошлага часу. Дзеясловы маюць тры спражэнні, простыя і складаныя формы (утвараюцца шляхам спалучэння дапаможнага дзеяслова būti — быць з дзеепрыметнікамі), чатыры лады (ускосны, загадны, умоўны і абвесны). Дзеяслоў характарызуецца багаццем розных прыслоўных утварэнняў, якія маюць шырокае сінтак­січнае выкарыстанне.

Літоўская мова адрозніваецца багаццем форм дзеепрыметнікаў, якіх некалькі дзясяткаў. Апрача дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, якія маюць усе чатыры формы часу, ёсць паўдзеепрыметнікі, у гаворках і мастацкай літаратуры ўжываецца супін. 3 сінтаксічных асаблівасцей вылучаюцца родны прыналежны склон у функцыі прыметніка (aukso žiedas — залаты пярсцёнак), давальны самастойны, дзеепрыслоўе ў ролі дапаўнення, разнастайныя канструкцыі з дзеепрыметнікамі.

Літоўская мова вельмі цікавая для мовазнаўства, бо шмат у чым захавала першапачатковую фанетыку і марфалагічныя асаблівасці індаеўрапейскай мовы.

Лексіка

Базавая лексіка літоўскай мовы мае невялікую колькасць запазычанняў. Ёсць старыя запазычанні (senieji skoliniai) з моў суседніх рэгіёнаў. Сярод іх: stiklas (шкло), muilas (мыла), gatvė ад славянскага «гатво», дарога, spinta ад нямецкага der Spind. Прысутнічаюць таксама словы лацінскага і грэчаскага паходжання (ciklas, schema і г.д.). Пасля аднаўлення Літвой незалежнасці ўзмацняецца ўплыў англійскай мовы (hakeris, singlas і іншыя).

Гаворкі літоўскай мовы

Асноўны артыкул: Дыялекты літоўскай мовы

Карта дыялектаў літоўскай мовы
жамойцкая гаворка      заходнежамойцкі дыялект

паўночнажамойцкі дыялект:

     крацінгскія гаворкі      цяльшэйскія гаворкі

паўднёважамойцкі дыялект:

     варнейскія гаворкі      расяйнейскія гаворкі

аўкштайцкая гаворка

заходнеаўкштайцкі дыялект:

     шаўляйскія гаворкі      каўнаскія (сувалкійскія) гаворкі      клайпедскія гаворкі

усходнеаўкштайцкі дыялект:

     панявежскія гаворкі      шырвінцкія гаворкі      анікшчэйскія гаворкі      купішкенскія гаворкі      уцянскія гаворкі      вільнюскія гаворкі      паўднёвааўкштайцкі (дзукійскі) дыялект

Літоўская мова падзяляецца на дзве асноўныя гаворкі (дыялекты): аўкштайцкая гаворка (aukštaičių tarmės) і жамойцкая гаворка (žemaičių tarmės). У аўкштайцкай гаворцы вылучаюць тры асноўныя групы гаворак (паддыялекты): усходняя, заходняя і паўднёвая (дзукская). У жамойцкай гаворцы (дыялекце) таксама вылучаюць тры групы гаворак (паддыялекты): заходняя, паўночная і паўднёвая. Часам жамойцкая гаворка разглядаецца як асобная жамойцкая мова.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Lithuanian // ethnologue.com
  2. http://jivebelarus.net/publicism/historical-authenticity-of-the-name-of-the-Lithuania.html?page=2
  3. Lithuanian // ethnologue.com
  4. Lithuanian // ethnologue.com
  5. Языки мира: Балтийские языки. — Москва, 2006. — С. 34.
  6. Языки мира: Балтийские языки. — Москва, 2006. — С. 34—35; Балтийские языки
  7. На тэрыторыі вакол гарадоў Марыямпале і Сувалкі ў старажытнасці жыло заходнебалцкае племя яцвягаў. Паводле даследаванняў сучаснага літоўскага лінгвіста Зігмаса Зінкявічуса менавіта на базе гаворак яцвягаў у Вялікім Княстве Літоўскім былі складзены сучасныя паўднёвыя гаворкі аўкштайцкага дыялекту літоўскай мовы, якія далі пачатак сучаснай літоўскай літаратурнай мове, надаўшы ёй пазней арэол вельмі старажытнай мовы ў цэлым. Гл.: Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 100. Балцкія гаворкі ў Вільні і Віленшчыне не захаваліся да нашага часу, бо яшчэ ў часы існавання Вялікага Княства Літоўскага яны былі выцеснены ці заменены славянскімі гаворкамі.
  8. Языки мира: Балтийские языки. — Москва, 2006. — С. 95.
  9. Языки мира: Балтийские языки. — Москва, 2006. — С. 94, 146.
  10. Т. В. Булыгина, О. В. Синѐва, Литовский язык, [w:] Балтийские языки, Москва: Academia, 2006, с. 95

Літаратура

Спасылкі

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

літоўскай

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Літоўцы
Літоўская мова
Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Мовы Польшчы
Мовы Беларусі
Мовы Літвы
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай