wd wp Пошук:

Заходнеславянскія мовы

Заходнеславянскія мовы — падгрупа славянскай моўнай групы.

Агульная характарыстыка

Заходнеславянская падгрупа ўключае мовы: польскую (каля 44 млн: дзяржаўная мова Польшчы; выкарыстоўваецца ў сумежных краінах - Беларусі, Украіне, Літве, таксама ў Расіі, ЗША, Бразіліі, Францыі, Канадзе і інш.), чэшскую (12 млн: афіцыйная мова Чэхіі; ужываецца ў Славакіі, Аўстрыі, ЗША і Канадзе), славацкую (5 млн: афіцвыйная мова Славакіі; бытуе ў Чэхіі, Венгрыі, Румыніі, на УкраінеЗакарпацце, у Югаславіі, Канадзе і інш.) лужыцкую, або сербска-лужыцкую, якая мае два літаратурныя варыянты - верхнялужыцкую і ніжнялужыцкую (пад 100 тыс.: у Дрэздэнскай і Котбускай акругах Германіі), кашубскую, якую некаторыя мовазнаўцы лічаць дыялектам польскай мовы (у Паморскім і Куяўска-Паморскім ваяводствах Польшчы), а таксама мёртвую мовупалабскую, якая да ХVIIІ ст. ўжывалася на левым беразе р. Лабы (Эльба; цяпер Ніжняя Саксонія, Германія).

Крыніцы

В.І. Рагаўцоў “Уводзіны ў мовазнаўства”. Магілёў 2004.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Славянскія мовы