wd wp Пошук:

Нарвежская мова

Нарвежская мова (нарв. norsk [nɔʂːk]) — мова германскай групы, афіцыйная мова Нарвегіі.

Гістарычная нарвежская мова найбольш блізкая да фарэрскай і ісландскай моў. Аднак дзякуючы значнаму ўплыву дацкай мовы і некатораму ўплыву шведскай, нарвежская ў цэлым блізкая і да гэтых моў. Больш сучасная класіфікацыя адносіць нарвежскую разам з дацкай і шведскай у групу мацерыковых скандынаўскіх моў, у адрозненні ад астраўных скандынаўскіх моў.

Гісторыю нарвежскай мовы падзяляюць на 2 перыяды: старажытнанарвежскі (з IX ст.) і нованарвежскі (з 1525). 3 1380 (пасля далучэння Нарвегіі да Даніі) пачала распаўсюджвацца дацкая пісьмовая мова, якая ў XVI ст. атрымала статус афіцыйнай мовы. У выніку значнага ўплыву нарвежскага субстрату адбылося адасабленне дацка-нарвежскай літаратурнай мовы, якая ў XIX ст. атрымала назву рыксмал. Другі варыянт літаратурнай нарвежскай мовы — лансмал, створаны ў XIX ст. І. Осэнам на аснове сінтэзу мясцовых дыялектаў. У 1929 годзе рыксмал і лансмал былі афіцыйна перайменаваны ў букмал і нюнорск.

Найбольш пашыраны букмал, блізкі па структуры да дацкай мовы. Асноўныя адрозненні букмала ад сучаснай дацкай мовы: музычны націск, частае выкарыстанне дыфтонгаў на месцы дацкіх манафтонгаў, глухія змычныя зычныя пасля галосных, сістэма трох родаў.

Пісьменства на аснове лацінскага алфавіта. Найбольш старажытныя помнікі — рунічныя надпісы «эпохі вікінгаў» і рукапісныя помнікі 2-й пал. XII ст. (законы, легенды і інш.).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарвежская мова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мовы з памылкай у ISO 639-1
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мовы Нарвегіі
Катэгорыя·Мовы з памылкай у ISO 639-2
Катэгорыя·Мовы з памылкай у ISO 639-3
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара