wd wp Пошук:

Тыпаграфіка

Узор шрыфта Trajan, які заснаваны на рымскім капітальным шрыфце, якім былі выведзеныя надпісы на падмурку калоны Траяна.

Тыпаграфіка (ад па-грэчаску: τύπος — форма і па-грэчаску: γραφή — пішу) — фармаванне вонкавага і унутранага аблічча тэксту з дапамогай друкарскіх сродкаў[1]. Фарміраванне аблічча тэксту ўключае ў сябе выбар слушнага шрыфту, кегля, фармата радка, міжрадкоўя, а таксама рэгуляванне міжлітарных (кернінг) і міжслоўных інтэрвалаў (трэкінг).

Зноскі

  1. Слоўнік выдавецкіх і паліграфічных тэрмінаў / Уклад. Кастусь Санько. — Мінск: Тэхналогія, 2003. — ISBN 985-458-066-0.

Спасылкі

Працяжнік

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Дызайн
Катэгорыя·Тыпаграфіка