wd wp Пошук:

Сербская мова

Сербская мова (2006)

Сербская мова — адна са славянскіх моў. Разам з балгарскай, македонскай, славенскай, харвацкай і баснійскай адносіцца да паўднёваславянскай падгрупы. Апошнія дзве мовы часта аб’ядноўваюць з сербскай у адну (сербахарвацкую мову); у гэтым выпадку асобныя сербская, харвацкая і баснійская мовы лічаць рэгіянальнымі варыянтамі сербахарвацкай. Пералік адрозненняў сербскай мовы ад харвацкай і баснійскай — на старонцы сербахарвацкая мова.

Сацыялінгвістычныя дадзеныя

На сербскай мове размаўляюць у Сербіі і Чарнагорыі, у асобных усходніх раёнах Харватыі, а таксама ў баснійскім рэгіёне Рэспубліка Сербская. Лік сербскамоўных — каля 12 млн. чалавек. Большасць носьбітаў — сербы, якія вызнаюць праваслаўе.

Пісьменнасць

Сербская мова выкарыстоўвае ў якасці пісьменнасці два алфавіта: заснаваны на кірыліцывуковіца») і заснаваны на лацініцыгаевіца»). У кожным па 30 літар; існуе адназначная адпаведнасць паміж літарамі аднаго і другога алфавіта (але простае аўтаматычнае пераўтварэнне тэксту магчыма толькі ў адзін бок, бо лацінскія дзіграфы зрэдку адпавядаюць парам асобных кірылічных літар).

Некаторыя сербскія курсіўныя і рукапісныя літары (маленькія г, д, п, т, вялікія Б, Д, Н, гл. артыкул «Грамадзянскі шрыфт») істотна адрозніваюцца ў напісанні ад тых жа літар у большасці цяперашніх кірылічных азбук. Аднак гэтая розніца часта не падтрымліваецца распаўсюджанымі камп’ютарнымі выдавецкімі сістэмамі, дзе курсіў кірыліцы адлюстроўваецца толькі ў «рускім» напісанні.

Нябуквенныя арфаграфічныя знакі

З нябуквенных арфаграфічных знакаў у сербскай пісьменнасці (як у кірыліцы, так і ў лацініцы) выкарыстоўваюцца:

Марфалогія

Назоўнік

Сербскі назоўнік мае граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону. Існуе тры роды (мужчынскі, жаночы, сярэдні), два лікі (адзіночны і множны) і сем склонаў (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны і клічны).

Сербскі алфавіт (літары ў кірылічным парадку)

Кірыл-
іца
Лаці-
ніца
Прыкладнае
чытанне
АаAa[a]
БбBb[б]
ВвVv[в]
ГгGg[г]
ДдDd[д]
ЂђDdмяккае [дж]
ЕеEe[е]
ЖжZz[ж]
ЗзZz[з]
ИиIi[і]
Кірыл-
іца
Лаці-
ніца
Прыкладнае
чытанне
JjJj[й]
КкKk[к]
ЛлLl[л]
ЉљLj lj[ль]
МмMm[м]
НнNn[н]
ЊњNj nj[нь]
ОоOo[о]
ПпPp[п]
РрRr[р]
Кірыл-
іца
Лаці-
ніца
Прыкладнае
чытанне
СсSs[с]
ТтTt[т]
ЋћCc(мяккае) [ч]*
УуUu[у]
ФфFf[ф]
ХхHh[х]
ЦцCc[ц]
ЧчCc(цвёрдае) [ч]*
ЏџDz dzцвёрдае [дж]
ШшSs[ш]

* У шматлікіх дыялектах розніца ў гучанні літар ћ і ч адсутнічае.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мовы Чарнагорыі
Сербская мова
Мовы Сербіі
Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Мовы Босніі і Герцагавіны
Мовы Паўночнай Македоніі
Мовы Славеніі
Мовы Косава
Мовы Харватыі
Мовы Венгрыі
Мовы Румыніі