wd wp Пошук:

Македонская мова

Македонская мова — паўднёваславянская мова ўсходняй (балгарска-македонскай) падгрупы. Прызнанне і дэнамінацыя моцна палітызаваныя — у Грэцыі называецца славянскай мовай, у Балгарыі нярэдка лічыцца дыялектам балгарскай мовы.

Распаўсюджана ў Паўночнай Македоніі, Албаніі, Балгарыі, Канадзе, Грэцыі, Румыніі, Сербіі. Колькасць носьбітаў — 1,6 млн.чал., у т.л. у Македоніі (1986) — 1,39 млн.чал.[3].

Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы у Паўночнай Македоніі.

Пісьменнасць

Пісьменнасць на аснове кірылаўскай графікі сербскага варыянту. Літаратурная норма была створаная ў 1945 на аснове цэнтральнага дыялекту. Пераклад Бібліі — у 1990.

Дыялекты

Паўночны дыялект, больш блізкі да сербскай мовы, займае вобласць на Пн ад Скопле і Куманава, а таксама Дольній Полаг. Паўднёвы (іначай паўднёва-усходні[4]) дыялект распаўсюджаны каля Геўгеліі, Струміцы, возера Дойран, і дасягае ваколіц Салонікаў; мае шмат дробных адменаў. Цэнтральны дыялект, аснова літаратурнай нормы, займае ваколіцы Біталь, Прылеп, Велес, Кічава (Вардарская Македонія), і найменей выказвае ўплыў сербскай і балгарскай моваў; у некаторых класіфікацыях падзяляецца[4] на паддыялекты ваколіц Велеса, Прылепа, Кічава і вобласці Дэбар—Гальчнік.

Гісторыя

Тэндэнцыя да ўтварэння асобай літаратурнай македонскай мовы на землях гістарычнай Македоніі аформілася пад канец 19 ст., выражаная ў кнізе К. П. Місіркава «Аб македонскім пытанні» (Сафія, 1903). З 1943, пасля абвяшчэння федэрацыйных прынцыпаў новай Югаславіі, быў пачаты масавы друк па-македонску, папулярызацыя твораў македонскіх аўтараў (К. Рацын, К. Недзелкоўскі, В. Маркоўскі і інш.) Першая афіцыйная кадыфікацыя арфаграфіі адбылася ў 1945, першая школьная граматыка К. Кепескі выпушчана ў 1946, нармалізацыя лексікі — у трохтомным слоўніку 19611966.

Вядомыя дзеячы ў гісторыі македонскай літаратурнай мовы — А. Шопаў, С. Янеўскі, В. Малескі, Б. Конескі, К. Кепескі, Б. Відоескі і інш.

Зноскі

  1. Ethnologue
  2. Omniglot
  3. Этналог, 15-ы вып.
  4. 1 2 Класіфікацыя ў «Этналог».

Літаратура

Спасылкі

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

Галоўная старонка македонскай

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мовы Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Македонская мова
Катэгорыя·Мовы Балгарыі
Катэгорыя·Мовы Сербіі
Катэгорыя·Македонцы
Катэгорыя·Мовы з памылкай у ISO 639-2
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Мовы Румыніі