wd wp Пошук:

Фізічны факультэт БДУ

Фізічны факультэт БДУ — адзін з самых буйных факультэтаў галоўнай ВНУ Беларусі. Створаны ў 1958 годзе. У складзе факультэта 12 кафедр, 11 навукова-даследчых лабараторый (НДЛ), Беларускі міжвузаўскі цэнтр і абсерваторыя. Акрамя таго, праводзяцца фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, а таксама прамысловыя, тэхналагічныя і іншыя распрацоўкі.

Гісторыя

У 1922 годзе на педагагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта было адкрыта фізіка-матэматычнае аддзяленне. У 1933 годзе фізіка-матэматычнае аддзяленне было ператворана ў фізіка-матэматычны факультэт. У 1938 годзе фізіка-матэматычны факультэт уключаў у сябе 4 кафедры:

У 1941 годзе з-за вайны і акупацыі Мінска фізіка-матэматычны факультэт спыніў працу і ў верасні 1943 года па 1945 год функцыянаваў у горадзе Сходня Маскоўскай вобласці.

У кастрычніку 1958 года фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены на два самастойныя факультэты — фізічны і матэматычны. Першым дэканам фізічнага факультэта стаў М. П. Халімановіч. У 1960-я — 1970-я гады фізічны факультэт актыўна развіваўся. На базе навукова-даследчых лабараторый фізічнага факультэта ў 1971 годзе быў адкрыты Навукова-даследчыцкі інстытут прыкладных фізічных праблем на чале з акадэмікам А. Н. Сеўчанкам. У 1976 годзе на базе чатырох кафедр фізічнага факультэта аддзяліўся факультэт радыёфізікі і электронікі. У 1986 годзе быў створаны Інстытут ядзерных праблем, які ўзначаліў прафесар кафедры ядзернай фізікі У. Р. Барышэўскі.

Дэканы

Педагагічны факультэт

Фізіка-матэматычны факультэт

Фізічны факультэт

Выпускнікі

Вядомыя выпускнікі фізічнага факультэта, Лаўрэаты Ленінскай прэміі і Дзяржаўнай прэміі СССР:

Сярод выпускнікоў факультэта больш за 20 акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў АН СССР і АН БССР, 6 Лаўрэатаў Ленінскай прэміі, больш 50 Лаўрэатаў Дзяржаўных прэмій.

Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Палітыкі

Бізнесмены

Адукацыйны працэс

Колькасць супрацоўнікаў факультэта складае больш за 400 чалавек. З іх больш за 115 чалавек - выкладчыкі: прафесары, дацэнты, асістэнты, 130 чалавек - супрацоўнікі НДЛ. На факультэце працуе 2 акадэміка і 1 член-карэспандэнт НАН Беларусі, 24 дактары навук і 161 кандыдат навук. На факультэце навучаецца больш за 700 студэнтаў. У аспірантуры - каля 70 аспірантаў.

Паўсядзённай працай факультэта кіруе дэканат на чале з дэканам. Тры намеснікі дэкана забяспечваюць кіраўніцтва вучобай, метадычнай і навуковай працай. Вучоны Савет факультэта, які ўзначальвае дэкан, складаецца з 25 чалавек, сярод якіх вядучыя прафесары і дацэнты. У Вучоны Савет уваходзяць таксама прадстаўнікі студэнцтва. Вучоны Савет вызначае стратэгічныя мэты і задачы фізічнага факультэта, вырашае праблемы вучэбнага працэсу і арганізацыі навуковай работы, праводзіць атэстацыю выкладчыкаў.

На фізічным факультэце навучанне адбываецца па спецыяльнасці «Н.01.02.00. — Фізіка». Выпускнікі могуць атрымаць кваліфікацыю «Фізік. Даследчык», «Фізік. Інжынер», «Фізік. Менеджар», «Фізік. Выкладчык фізікі і інфарматыкі», акадэмічныя ступені бакалаўра і магістра. У рамках дадзенай спецыялізацыі 11 кафедр могуць ажыццяўляць падрыхтоўку па 33 спецыялізацыям:

  1. тэарэтычная фізіка
  2. фізічная оптыка
  3. фізіка цвёрдага цела
  4. біяфізіка
  5. лазерная фізіка і спектраскапія
  6. фізіка паўправаднікоў і дыэлектрыкаў
  7. цеплафізіка
  8. энергафізіка
  9. ядзерная фізіка і электроніка
  10. атамная фізіка і фізічная інфарматыка
  11. фізіка ахоўных пакрыццяў
  12. медыцынская біяфізіка
  13. рацыянальная энергетыка
  14. мікраэлектроніка
  15. фізічная метралогія і аўтаматызацыя эксперымента
  16. фізіка ядзерных рэактараў і атамных энергетычных установак
  17. фізіка ўзаемадзеяння іанізуючага выпраменьвання з рэчывам
  18. ядзерная бяспека
  19. камп’ютарнае мадэляванне фізічных працэсаў
  20. новыя матэрыялы і тэхналогіі
  21. вакуумныя тэхналогіі
  22. лазерныя тэхналогіі
  23. методыка выкладання фізікі і інфарматыкі
  24. біямедыцынская оптыка
  25. вучэбны фізічны эксперымент
  26. прыкладная спектраскапія
  27. радыяцыйнае матэрыялазнаўства
  28. фізіка неразбураючага кантролю
  29. фізіка алмазу і звышцвёрдых матэрыялаў
  30. фізічная інфарматыка
  31. фізіка пучкоў зараджаных часціц і паскаральнікаў
  32. радыяцыйная біяфізіка
  33. спектраметрыя і дазіметрыя ядзерных выпраменьванняў

Акадэмікі, якія выкладалі на факультэце

Навуковыя даследаванні

На факультэце працуюць 130 навуковых супрацоўнікаў 14 навукова-даследчых лабараторый, акрамя таго, навуковай дзейнасцю займаецца большасць выкладчыкаў.

Фінансаванне навуковых работ ажыццяўляецца з некалькіх крыніц. Каля палавіны сродкаў забяспечвае дзяржаўны бюджэт рэспублікі - праз базавае фінансаванне БДУ і праз конкурснае фінансаванне са сродкаў дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь, Фонда фундаментальных даследаванняў Беларусі і Дзяржаўных праграм фундаментальных і прыкладных даследаванняў. Другая палова фінансавання навукі складаецца са сродкаў прамысловых аб’яднанняў і арганізацый, дзяржаўных замоў, а таксама розных міжнародных фондаў.

Фізічны факультэт вядзе сумесныя даследаванні з інстытутамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прамысловымі аб’яднаннямі, сярод якіх ПА «Интэграл» і ААТ «Беларуськалій», з іншымі ВНУ (БДУІР, БДПУ і інш.). Значная частка навуковых працаўнікоў і выдчыкаў факультэта праводзяць даследаванні ў кааперацыі з замежнымі арганізацыямі: Аб’яднаным інстытутам ядзерных даследаванняў (Дубна, Расія), Енскім і Хагенскім універсітэтамі (Германія), Інстытутамі ядзернай фізікі (Чэхія, Польшча), Універсітэтам Падуі (Італія), Ляхайскім універсітэтам (Бетлехем, ЗША) і інш.

Вынікі прыкладных распрацовак вучоных факультэта выкарыстоўваюцца ў радыеэлектроннай, аптычнай, аўтамабільнай, трактарнай, прыборабудаўнічай прамцысловасці, у геалогіі, медыцыне, біятэхналогіі і іншых галінах гаспадаркі Беларусі.

Структура факультэта

Кафедры

Навукова-даследчыя лабараторыі

  1. Фізікі іонна-плазменнай мадыфікацыі цвёрдых цел
  2. Фізікі і тэхнікі паўправаднікоў
  3. Высокаэнергетычнай іоннай імплантацыі і функцыянальнай дыягностыкі
  4. Спектраскапіі паўправаднікоў
  5. Фізікі электронных матэрыялаў
  6. Нелінейнай оптыкі і спектраскапіі
  7. Дыэлектрычнай спектраскапіі гетэрагенных сістэм
  8. Біяаналітычных сістэм
  9. Біяфізікі і біятэхналогіі
  10. Клетачнай інжынерыі і нанабіятэхналогій
  11. Навуковага прыборабудавання
  12. Спектраскапічных сістэм
  13. Энергаэффектыўных матэрыялаў і тэхналогій

Рэйтынгі

БДУ - адзіны беларускі універітэт, прадстаўлены ў прэстыжных сусветных рэйтынгах: QS («Фізіка і астраномія») и THE («Фізічные навукі»).

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Фізічны факультэт БДУ
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
1958 год у Мінску
З’явіліся ў 1958 годзе
Факультэты паводле алфавіта