wd wp Пошук:

Леанід Вікенцьевіч Валадзько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валадзько.

Леанід Вікенцьевіч Валадзько (2 студзеня 1928, в. Баравое, Дзяржынскі раён — 29 верасня 1978) — беларускі фізік-эксперыментатар. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1977; член-карэспандэнт з 1969), доктар фізіка-матэматычных навук (1966), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971)[1].

Біяграфія

Валадзько нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1953 годзе скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і паступіў у аспірантуру, па заканчэнні якой застаўся працаваць ва ўніверсітэце. У 1962—1963 гадах займаў пасаду дэкана факультэта, у 1963 годзе ўзначаліў кафедру спектральнага аналізу, адначасова з 1966 года быў прарэктарам БДУ па навуковай працы[1].

Валадзько быў членам КПСС з 1959 года.

Навуковая дзейнасць

Работы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі[1]. Даследаваў злучэнні шасцівалентнага ўрану. Вывучаў працэсы ўтварэння прасторавых структур і ўзнікнення электраправоднасці фенольных палімераў. Распрацаваў метад статыстычнай рэгістрацыі кінэтыкі люмінесцэнцыі. Даследаваў будову вадкіх крышталяў(руск.) бел. метадам інфрачырвонага дыхраізму(руск.) бел.[1][2].

Публікацыі

Аўтар больш за 120 навуковых прац, 14 вынаходніцтваў[2].

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Володько Леонид Викентьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 122. — 737 с.
  2. 1 2 Акадэмік ВАЛАДЗЬКО Леанід Вікенцьевіч (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Дэканы фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 29 верасня