wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Сірата

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сірата. Мікалай Мікалаевіч Сірата́[2] (2 лістапада 1913, Санкт-Пецярбург — 6 студзеня 2006) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1956), доктар фізіка-матэматычных навук (1951), прафесар (1952). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі інстытут сталі (1936). У 1941—1942 гг. і ў 1943—1954 гг. працаваў у Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі АН СССР, адначасова ў 1945—1956 гг. ў МДУ. З 1951 г. прафесар, загадчык кафедры Маскоўскага інстытута каляровых металаў і золата. З 1957 г. загадчык Аддзелам фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, у 1963—1974 гг. дырэктар Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР. Адначасова ў 1967—1975 гг. загадчык лабараторыі гэтага інстытута. У 1957—1961 гг. загадчык кафедры фізікі цвёрдага цела Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1967—1975 гг. загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі Мінскага педагагічнага інстытута.

Навуковая дзейнасць

Даследаванні па фізіцы металаў, паўправаднікоў, дыэлектрыкаў і фізіка-хімічнаму аналізу. Распрацаваў тэорыю фазавых ператварэнняў, тэорыі ўтварэння метастабільных фаз у адна-і шматкампанентных сістэмах і полімарфізму простых злучэнняў. Даследаваў механізм і кінетыку крышталізацыі, вывучыў уплыў магнітных і электрычных палёў на кінетыку крышталізацыі і фазавых пераходаў. Даследаваў хімічную сувязь у цвёрдых целах, размеркаванне электроннай шчыльнасці ў крышталях, двух-і трохкампанентнай сістэме ферытаў, тэрмадынамічныя ўласцівасці вялікага ліку паўправадніковых злучэнняў. Распрацаваў методыкі і вызначыў фонавыя спектры крышталёў па рассейванні халодных нейтронаў, па дадзеных нейтронаграфічнага аналізу пабудаваў магнітныя і фазавыя дыяграмы. Развіў тэрмадынаміку ўзбуджаных станаў. Выканаў даследаванні многіх практычна важных матэрыялаў (звышправодных, звышцвёрдых, магнітных, паўправадніковых) пры ўздзеянні на іх нізкіх і высокіх тэмператур, інтэнсіўных магнітных палёў і звышвысокіх ціскаў, радыяцыйнага апраменьвання. Прапанаваў арыгінальны спосаб атрымання блокаў кубічнага нітрыду борe. Аўтар звыш 650 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 60 вынаходніцтваў.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967, 1973), медалямі.

Працы

Зноскі

  1. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 661. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Выпускнікі МІСіСа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Хаванскіх могілках
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лістапада
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта прыродаўладкавання
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў