wd wp Пошук:

Леанід Іванавіч Кісялеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кісялеўскі.

Леанід Іванавіч Кісялеўскі (12 красавіка 1927, Мінск — 8 кастрычніка 1991) — беларукі фізік. Акадэмік АН БССР (1980; член-карэспандэнт з 1972), доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР (1978). Брат мовазнаўцы Анатоля Кісялеўскага.

Біяграфія

Нарадзіўся 12 красавіка 1927 года ў Мінску ў сям’і рабочага.

У 1952 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, тры гады працаваў настаўнікам у школе, а затым паступіў у аспірантуру Мінскага педінстытута, там жа выкладаў. У 1959 годзе Кісялеўскі пачаў працаваць у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР, у 1968 годзе ўзначаліў Лабараторыю спектраскапіі нізкатэмпературнай плазмы, быў намеснікам дырэктара (1970—1978), затым галоўным вучоным сакратаром Прэзідыума АН БССР (1978—1983), рэктарам БДУ (1983—1990), акадэмікам-сакратаром Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі АН БССР (1990—1991).

З 1963 года Кісялеўскі з’яўляўся членам КПСС, абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам ЦК КПБ. Сярод яго вучняў 20 кандыдатаў і 3 дактары навук.

Памёр 8 кастрычніка 1991 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Навуковая дзейнасць

Работы па лазерна-плазменных сістэмах, тэхналогіі выкарыстання нізкатэмпературнай плазмы і лазераў, аўтаматызацыі спектраскапічных вымярэнняў. Распрацаваў метады атрымання высокастабільнай плазмы. Пад ягоным кіраўніцтвам створаны спектральныя прыборы, якія ўжываліся для вывучэння высокатэмпературных працэсаў ва ўстаноўках новай тэхнікі, уключаючы працэсы ўваходу касмічных апаратаў у шчыльныя пласты атмасферы.

Аўтар больш за 200 навуковых прац і вынаходніцтваў. Дзяржаўная прэмія БССР 1974 г., Дзяржаўная прэмія СССР 1991 г. за навуковыя дасягненні ў галіне фізікі.

Некаторыя публікацыі

Сям’я

Жонка — Лідзія Андрэеўна Кісялеўская (1930—2003).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Члены ЦК КПБ
Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Нарадзіліся 12 красавіка
Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
Памерлі 8 кастрычніка
Выкладчыкі БДУ
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Фізікі Беларусі
Нарадзіліся ў Мінску
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Асобы
Нарадзіліся ў 1927 годзе
Фізікі XX стагоддзя
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Члены КПСС
Памерлі ў 1991 годзе
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Вучоныя паводле алфавіта
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Дактары фізіка-матэматычных навук
Выпускнікі БДУ
Фізікі СССР
Рэктары БДУ
Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»