wd wp Пошук:

Андрэй Маркавіч Ганчарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганчарэнка.

Андрэй Маркавіч Ганчарэ́нка[1] (2 студзеня 1933, в. Версанка, Крупскі раён, Мінская вобласць — 19 кастрычніка 2021) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1984; член-карэспандэнт з 1972), доктар фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1974). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978)[2]

Біяграфія

A. М. Ганчарэнка нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння школы ў 1951 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БДУ, які скончыў з адзнакай у 1956 годзе і быў рэкамендаваны для паступлення ў аспірантуру Інстытута фізікі АН Беларусі[2].

З 1959 года працуе ў Інстытуце фізікі АН Беларусі. З 1970 года A. M. Ганчарэнка займае пасаду намесніка дырэктара па навуковай рабоце, з’яўляецца кіраўніком Магілёўскага аддзялення інстытута, адначасова з 1982 загадвае лабараторыяй. У 1987 годзе абіраецца галоўным вучоным сакратаром АН Беларусі (да 1997 года) і вяртаецца ў Мінск. Адначасова ў 19912004 гадах кіруе Аддзелам аптычных праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

З 2004 года загадчык лабараторыі, з 2008 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

A. M. Ганчарэнка чытаў курсы лекцый для студэнтаў МДУ імя М. В. Ламаносава, БДУ, ГДУ, Магілёўскага педінстытута і Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 17 кандыдацкіх і 10 доктарскіх дысертацый. Таксама ён уваходзіць у рэдкалегіі шэрагу навуковых часопісаў.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы A. M. Ганчарэнка прысвечаны фізічнай і інтэгральнай оптыцы(руск.) бел., а таксама квантавай электроніцы[2]. Ім былі дэталёва вывучаны ўласцівасці кругавых аптычных восяў паглынальных крышталяў і крышталічных пласцінак, паверхняў паказчыкаў праламлення і каэфіцыентаў паглынання.

Ён пабудаваў тэорыю анізатропных дыэлектрычных хваляводаў(руск.) бел. і святлаводаў(руск.) бел., выявіў ўплыў анізатрапіі на тыпы хваляў, лакалізацыю энергіі і крытычныя частоты хваляводаў, дэталёва вывучыў ізатропныя і крышталічныя планарныя хваляводы інтэгральнай оптыцы(руск.) бел., згасанне і ўзмацненне святла ў тонкаплёнкавых хваляводах, разгледзеў хваляводныя ўласцівасці неаднародных тонкаплёнкавых слаёў і вызначыў характарыстыкі уласных мод неаднароднага святлавода[2]. Таксама былі вывучаны асаблівасці ўзмацнення хваль у іх, атрыманы высакаякасныя аптычныя хваляводы і валокны. Прапанаваны і новы клас арганічных злучэнняў, перспектыўных для стварэння хваляводаў.

Пасля з’яўлення лазераў паўстала неабходнасць ва ўзгодненай тэорыі распаўсюджвання магутных пучкоў святла ў розных асяроддзях. A. M. Гончаренко разгледзеў гэтыя пытанні, прааналізаваў асаблівасці распаўсюджвання гаўсавых эліптычных пучкоў у лінзападобных анізатропных і актыўных асяроддзях[2].

У цяперашні час A. M. Ганчарэнка з супрацоўнікамі займаюцца стварэннем алгарытмаў паралельнай лічбавай апрацоўкі і перадачы інфармацыі цалкам аптычнымі метадамі, распрацоўкай новых прынцыпаў стварэння адпаведных інтэгральна-аптычных сістэм, а таксама даследаваннем перспектыўных нелінейных нанакампазітных(руск.) бел. матэрыялаў. Асобную цікавасць уяўляюць даследаванні, прысвечаныя распаўсюджванню салітонаў(руск.) бел. у нелінейных асяроддзях.

Асноўныя працы

Узнагароды

Зноскі

  1. Беларусь, 1995
  2. 1 2 3 4 5 Гончаренко Андрей Маркович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157—158. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым медалём імя С. І. Вавілава
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Памерлі 19 кастрычніка
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крупскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»