wd wp Пошук:

Андрэй Капітонавіч Красін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Красін.

Андрэ́й Капіто́навіч Кра́сін (руск.: Андрей Капитонович Красин; 12 мая 1911, Томск, Расійская імперыя — 12 сакавіка 1981, Мінск, СССР) — савецкі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1955), прафесар (1957). Акадэмік АН БССР (1960). Дырэктар Фізіка-энергетычнага інстытута (1956—1959), дырэктар Інстытута энергетыкі АН БССР (1965—1977). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1957).

Біяграфія

Андрэй Красін нарадзіўся 12 мая 1911 года ў Томску. Маці — Надзея Аляксандраўна (руск.: Надежда Алексеевна) — вядомы ў Томску педагог, выкладала ў Марынскай жаночай гімназыі, Томскім політэхнічным універсітэце.

Пасля сканчэння фізіка-матэматычнага факультэта Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1934—1940 гадах працаваў у Сібірскім фізіка-тэхнічным інстытуце і адначасова выкладаў у Томскім універсітэце (асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт). Удзельнік Другой сусветнай вайны. У 1945 годзе працаваў у лабараторыі Ігара Курчатава. З 1946 да 1961 года працаваў у Фізіка-энергетычным інстытуце ў Обнінску, у 1956—1959 гадах быў яго дырэктарам.

9 мая 1954 года разам з Барысам Дубоўскім пад кіраўніцтвам Ігара Курчатава запусціў Обнінскую АЭС, у гэты дзень рэактар упершыню дасягнуў крытычнага стану. Ад Курчацкага інстытута быў Міхал Мінашын[1].

У 1961 годзе пераехаў да Мінска, дзе да 1965 узначальваў аддзел атамнай энергетыкі Інстытута энергетыкі АН БССР, у 1965—1977 гадах быў дырэктарам гэтага інстытута. Адначасова ў 1962—1969 гадах быў акадэміам-сакратаром Аддзелу фізіка-тэхнічных навук АН БСССР. У 1969—1980 гадах — член Прэзідыуму АН БССР. З 1977 года — загадчык лабараторыі вадароднай энергетыкі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Магіла Красіна на Усходніх могілках у Мінску

Памёр у Мінску, пахаваны на Усходніх могілках.

Навуковая дзейнасць

У 1957 годзе быў узнагароджаны ў складзе групы навукоўцаў Фізіка-энергетычнага інстытута Ленінскай прэміяй за ўдзел у стварэнні першай у свеце Обнінскуй АЭС. Удзельнічаў як навуковы кіраўнік у распрацоўцы рухомай атамнай электрастанцыі ТЭС-3 і ў распрацоўцы рэактараў з ядзерным перагрэвам для пары для Белаярскай АЭС. Кіраваў распрацоўкай навукова-тэхнічных рэчэваў выкарыстання дысананіруючых газаў — прынцыпова навых цепланосьбітаў у ядзернай энергетыцы. Стварыў новы навуковы кірунак — выкарыстанне ядзрных выпраменьванняў для ажыццяўлення радыяцыйна-хімічных працэсаў і радыяцыйнай мадыфікацыі матэрыялаў.

Крытыка

Гурый Марчук (руск.: Гурий Марчук), які займаўся ў Фізіка-энергетычным інстытуце лікавымі метадамі разліку атамных рэактараў, дзейнасць Красіна на пасце дырэктара інстытута і яго наступную працу па цеплавым АЭС ацэньваў негатыўна:

…Конечно, жизнь в Обнинске не была безоблачной. В Физико-энергетическом институте образовались два научных направления — реакторные системы на тепловыx нейтронах и системы с более «жесткими» спектрами на промежуточных нейтронах. Руководителем первого направления был директор института Андрей Капитонович Красин. К сожалению, он не вникал в глубину проблемы, столь сложной для того времени. Группа приближенных к нему ўченых, достаточно компетентных, экспериментировала, считала, проектировала. Конечно, кругозор А. К. Красина был достаточен, чтобы видеть проблему в целом, но глубокого следа в науке он так и не оставил. Однако он обладал большими амбициями и довольно ревниво относился к другим направлениям. Между тем ему и его сотрудникам удалось спроектировать несколько тепловых АЭС, но значительная часть работ была выполнена в конструкторском бюро академика Н. А. Доллежаля.[2]

Узнагароды

Памяць

Яго імем названа вуліца ў Мінску.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Из истории отрасли: Первая в мире атомная электростанция(руск.) . Росатом (28 чэрвеня 2010). — Физпуск реактора Первой АЭС состоялся в День Победы 9 мая 1954 года. Руководили пуском Андрей Капитонович Красин и Борис Григорьевич Дубовский. От расчётчиков участвовал Михаил Егорович Минашин. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 1 кастрычніка 2011.
  2. Жизнь в науке.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Вучоныя паводле алфавіта
Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ
Памерлі ў 1981 годзе
Фізікі СССР
Нарадзіліся ў Томску
Выкладчыкі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Кавалеры ордэна Леніна
Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1911 годзе
Нарадзіліся 12 мая
Асобы
Памерлі 28 сакавіка
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Выпускнікі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Дактары фізіка-матэматычных навук
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Памерлі ў Мінску
Памерлі 12 сакавіка