wd wp Пошук:

Уладзімір Антонавіч Піліповіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Піліповіч.

Уладзімір Антонавіч Піліпо́віч[1] (5 студзеня 1931, вёска Слабада, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — 2 красавіка 2018) — беларускі вучоны ў галіне лазернай фізікі і аптычнай апрацоўкі інфармацыі, доктар фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1977), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980; член-карэспандэнт з 1977).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1954 годзе. З 1957 года малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі АН БССР, з 1971 па 1973 год з’яўляўся загадчыкам Лабараторыі электронікі Акадэміі навук БССР, а ў 1973—1998 гадах — дырэктарам Інстытута электронікі НАН Беларусі. З 1998 года — ганаровы дырэктар Інстытута электронікі, адначасова ў 1983—1987 гадах — галоўны вучоны сакратар Акадэміі навук БССР. З 2008 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Вынікі яго даследаванняў і распрацовак адлюстраваны больш чым у 400 навуковых працах, у тым ліку ў 3 манаграфіях, 231 навуковых артыкулах і 165 аўтарскіх пасведчаннях і патэнтах на вынаходства. У галіне лазернай фізікі і аптычнай апрацоўкі інфармацыі В. А. Піліповічам створана прызнаная навуковая школа, сярод яго вучняў 3 дактары і 32 кандыдаты навук.

На працягу многіх гадоў ён з’яўляўся членам шэрагу навуковых і навукова-тэхнічных саветаў і секцый Акадэміі навук СССР, Дзяржкамітэта СССР па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы МПП СССР, ВАК СССР, камісій Прэзідыума Савета Міністраў БССР па пытаннях навукова-тэхнічнага прагрэсу і інш.

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. Беларусь, 1995

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Катэгорыя·Памерлі 2 красавіка
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слабадзе (Мазырскі раён)
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 студзеня
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску