wd wp Пошук:

Уладзімір Рыгоравіч Барышэўскі

Уладзімір Рыгоравіч Барышэўскі (нарад. 1 ліпеня 1940, Мінск) — беларускі вучоны-фізік, Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі.

Біяграфія

Скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1962 годзе.

Аспірантура ў 1962—1965 гадах ([[Аб’яднаны інстытут ядзерных даследаванняў, горад Дубна, Расійская Федэрацыя). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1965, [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт). Потым працаваў асістэнтам, старшым выкладчыкам, старшым навуковым супрацоўнікам, дацэнтам, прафесарам кафедры ядзернай фізікі БДУ (1965—1986). Доктар фізіка-матэматычных навук (1974, МIФI), прафесар па кафедры ядзернай фізікі (1977).

У 1986—2012 гадах — арганізатар і першы дырэктар Навукова-даследчага інстытута ядзерных праблем Белдзяржуніверсітэта (НДI ЯП БДУ, зараз НДУ «Інстытут ядзерных праблем» БДУ), Мінск, Беларусь. У цяперашні час галоўны навуковы супрацоўнік і ганаровы дырэктар НДІ ЯП БДУ.

Член Савета па абароне дысертацый Д01.05.02 пры Інстытуце фізікі ім. Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі[2], член рэдкалегіі часопіса «Часопіс прыкладной спектраскапіі»[3].

Аўтар двух адкрыццяў СССР[4]:

Навуковае адкрыццё «З’ява ядзернай прэцэсіі нейтронаў» Формула адкрыцця: «Тэарэтычна ўстаноўлена невядомая раней з’ява ядзернай прэцэсіі нейтронаў, якая заключаецца ў тым, што пры праходжанні нейтронаў праз рэчыва з палярызаванымі ядрамі ўзнікае прэцэсія спінаў нейтронаў вакол напрамку палярызацыі ядраў, абумоўленая ядзерным узаемадзеяннем нейтронаў з ядрамі» (аўтары: У. Р. Барышэўскі, М. І. Падгарэцкi. Нумар і дата прыярытэту: № 224 ад 3 красавіка 1964 г.)

Навуковае адкрыццё «З’ява кручэння плоскасці палярызацыі жорсткіх гама-квантаў» Формула адкрыцця: «Устаноўлена невядомая раней з’ява кручэння плоскасці палярызацыі жорсткіх гама-квантаў, якая заключаецца ў тым, што пры праходжанні гама-квантаў праз асяроддзе з палярызаванымі электронамі адбываецца паварот плоскасці палярызацыі, абумоўлены спін-спінавым узаемадзеяннем электрона з фатонам» (аўтары: Барышэўскі У. Р., Лабашоў В. М., Любошыц В. Л., Сераброў А. П., Сматрыцкі Л. М. Нумар і дата прыярытэту № 360 з прыярытэтам ад 12 лютага 1965 г. у частцы тэарэтычнага абгрунтавання і 28 ліпеня 1971 г. у частцы эксперыментальнага доказа з’явы. Заяўка на адкрыццё № АД-10886 ад 13 лютага 1984 г. Дата рэгістрацыі 22 снежня 1988 года. Дата выдачы дыплома 21 чэрвеня 1991 года.)

Стваральнік новага прызнанага ў свеце напрамку ў галіне лазераў на свабодных электронах — [5].

Асноўныя вобласці навуковых інтарэсаў:

Заснавальнік і кіраўнік навуковай школы «Ядзерная оптыка палярызаваных асяроддзяў».

Падрыхтаваў 6 дактароў навук (Феранчук І. Д.[6], Ціхаміраў В. В.[7], Максіменка С. А.[8], Коржык М. В.[9], Лабко А. С.[10], Сіленка А. Я.[11]) і 23 кандыдатаў навук (Феранчук І. Д., Ціхаміраў В. В., Максіменка С. А., Коржык М. В., Лабко А. С., Дубоўская І. Я., Грубiч А. О., Чарапіца С. В., Куцень С. А., Iвашын А. В., Зэге А. В., Палікарпаў І. В., Рапапорт В. У., Мяцеліца А. М., Лугаўская О. М., Карэнная Л. Н., Ткачова У. І., Нгуен Ван Тхеу, Ле Тьен Хай, Гурыновіч А. А., Роўба А. А., Гурневіч Я. А., Анішчанка С. У.).

Навуковыя працы

Аўтар больш чым 200 навуковых публікацый, у тым ліку манаграфій:

Узнагароды i званні

Зноскi

  1. 1 2 Матэматычная генеалогія — 1997.
  2. Савет па абароне дысертацы
  3. Часопіс прыкладной спектраскапіі
  4. Адкрыцця СССР (№ 224, 1979 и № 360, 1988) Архівавана 21 мая 2015.
  5. аб’ёмных лазераў на свабодных электронах (АЛСЭ)
  6. Феранчук І. Д.
  7. Ціхаміраў В. В.
  8. Максіменка С. А.
  9. Коржык М. В.
  10. Лабко А. С.
  11. Сіленка А. Я.
  12. Заслужаны работнік БДУ
  13. Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»