wd wp Пошук:

Віктар Міхайлавіч Анішчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Анішчык.

Віктар Міхайлавіч Анішчык (нар. 19 сакавіка 1945, г. п. Наваельня, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар (1991). Член экспертнага савета ВАК, член вучоных саветаў БДУ, ІФТТ АН Беларусі.

Біяграфія

У 1967 годзе скончыў фізічны факультэт БДУ і паступіў у аспірантуру пры кафедры фізікі цвёрдага цела. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Стажыраваўся ў ЗША (1974) і Англіі (1982).

З 1990 па 2012 гады працаваў на пасадзе загадчыка кафедры фізікі цвёрдага цела, з 1997 па 2018 гады — дэканам фізічнага факультэта БДУ.

Навуковая дзейнасць

З’яўляецца аўтарам больш як 400 публікацый, у тым ліку 7 манаграфій, 5 навучальных дапаможнікаў, 9 вынаходніцтваў. Падрыхтаваў 15 кандыдатаў і 3 доктараў фізіка-матэматычных навук.

Узнагароды

За навуковую і грамадскую дзейнасць узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай адукацыі», з’яўляецца членам Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1994), членам Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (1997), прысвоена званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (1998), сябра Беларускай інжынернай акадэміі (1999), заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2011). Узнагароджаны прэміямі Нацыянальных акадэмій навук Беларусі, Украіны і Малдовы (2012), прэміяй імя А. Н. Сеўчанкі (2015)[1]. У 2021 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны[2].

Зноскі

  1. У Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей завітаў Віктар Анішчык
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2021 г. № 410
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выдатнікі народнай адукацыі Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя А. Н. Сеўчанкі БДУ
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэканы фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 сакавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наваельні
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»