wd wp Пошук:

Барыс Васільевіч Бокуць

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бокуць. Барыс Васільевіч Бокуць (27 кастрычніка 1926, в. Сакольшчына, Мінская вобласць — 15 сакавіка 1993) — савецкі і беларускі фізік-тэарэтык, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980), доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар (1975). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978)[1].

Біяграфія

Бокуць нарадзіўся ў вёсцы Сакольшчына (Уздзенскі раён Мінская вобласць) у сялянскай сям’і. У гады Вялікай Айчыннай вайны актыўна ўдзельнічаў у партызанскім руху, быў членам Уздзенскай падпольнай арганізацыі. Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 далучыўся да дзеючай арміі, удзельнічаў у баях у складзе частак 2-га Беларускага фронта, быў цяжка паранены. Пасля заканчэння вайны паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БДУ, які скончыў у 1952. Затым быў аспірантам кафедры тэарэтычнай фізікі. У 1955 годзе абараніў дысертацыю на сушуканне навуковай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук[2]. C 1955 года Бокуць працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР. У 1972 годзе абараніў дысертацыю на сушуканне навуковай ступені доктара фізіка-матэматычных навук[3] У 1973 ён быў запрошаны на пасаду рэктара Гомельскага ўніверсітэта, якую займаў да 1988. Вярнуўшыся ў Мінск, да 1991 працаваў галоўным навуковым супрацоўнікам лабараторыі крышталяоптыкі Інстытута фізікі АН Беларусі. У 199193 Бокуць з’яўляўся саветнікам пры дырэкцыі інстытута. У 197580 ён абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы Бокуця прысвечаны пытанням электрадынамікі і крышталяоптыкі. Ім былі распрацаваны метады карэктнага рашэння межавых задач пры разглядзе гіратропных крышталёў натуральнага паходжання, а таксама спосабы вызначэння параметраў аптычнай актыўнасці крышталёў па характарыстыках палярызацыі святла, якое прайшло праз іх або была адлюстравана. Шэраг прац прысвечаны вывучэнню нелінейных уласцівасцей крышталёў. У прыватнасці, Бокуць вывучыў працэсы генерацыі гармонік (падвоеных, сумарных, рознасных частот) і вызначыў асаблівасці гэтага эфекту ў залежнасці ад аптычных уласцівасцей нелінейнага крышталя і параметраў падаючага выпраменьвання. Ім былі высветлены асноўныя характарыстыкі эфекту нелінейнай аптычнай актыўнасці і з’явы пандэраматорнага дзеянні магутнага святла на нелінейныя крышталі. У 1984 гэта дзейнасць была адзначана Дзяржаўнай прэміяй СССР.

Узнагароды

Працы

Б. В. Бокуць — аўтар каля 200 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 20 вынаходстваў.

Манаграфіі

Артыкулы

Памяць

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

  1. Бокуть Борис Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 69. — 737 с.
  2. Статистическая теория структуры поверхностного слоя жидкости: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата физико-математических наук / Бокуть Б. В. — Минск, 1955. — 9 с.
  3. Электромагнитные волны в оптически активных и нелинейных кристаллах. Автореф.дис.на соиск.учен.степ.д-ра физ.-мат.наук: (01.044) / Акад.наук БССР, Учен.совет по физике отд-ния физ.-мат.наук. — Минск, 1972. — 18 с. 200 экз.
Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Рэктары Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 15 сакавіка
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедычны даведнік Беларусь (1995) без назвы артыкула