wd wp Пошук:

Анатоль Сцяпанавіч Красоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Красоўскі. Анатоль Сцяпанавіч Красоўскі (17 мая 1952, г. Крупкі Мінская вобл.) — беларускі педагог, выдавец, прадпрымальнік.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў фізічны факультэт БДУ. Педагог, кандыдат філасофскіх навук, аўтар дзясяткаў навуковых прац і шэрагу навучальных дапаможнікаў, распрацоўнік школьнага курсу «Этика и психология семейной жизни». У 1989 стварыў ААТ «Красіка»[1] (руск.: ООО «Красико»; пазней — група кампаній). З пачатку 1990-х буйны прадпрымальнік, выдавец часопісаў «Я+Я», «Ідэал» і інш. Займаўся дабрачыннасцю, аказваў фінансавую падтрымку шэрагу грамадскіх арганізацый Беларусі. Быў жанаты, маў двух дачок.

Знікненне

Вядомы як сябр палітыка Віктара Ганчара, аднаго з лідараў беларускай апазіцыі ў канцы 1990-х. Знік пры нявысветленых акалічнасцях 16 верасня 1999 у Мінску разам з В. Ганчаром.

У студзені 2003 года Пракуратура г. Мінска прыпыніла расследаванне крымінальнай справы па факце знікнення В. Ганчара і А. Красоўскага. У датычнасці да іх знікнення падазраюцца былы генеральны пракурор і былы Дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, былы міністр унутраных спраў Юрый Сівакоў і былы камандзір СОБРа Дзмітрый Паўлічэнка, якія з 2004 года ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза, спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[2].

У 2012 годзе дачка і ўдава выйгралі справу супраць Беларусі з нагоды знікнення Анатоля Красоўскага ў Камітэце па правах чалавека ААН. КПЧ абавязаў Беларусь забяспечыць: дбайнае і эфектыўнае расследаванне; крымінальны пераслед і пакаранне вінаватых; належнае інфармаванне аб выніках расследавання; належную кампенсацыю. А таксама апублікаваць дадзенае рашэнне КПЧ і забяспечыць шырокае распаўсюджванне яго на рускай і беларускай мовах у Беларусі. Але Беларусь праігнаравала гэтае рашэнне, гэтак жа як і іншыя скаргі беларусаў у КПЧ, спасылаючыся на тое, што яны не прызнаюць кампетэнцыю Камітэту[3].

Зноскі

  1. ААТ «Красіка» займалася выдавецкай дзейнасцю, пазней шматпрофільны бізнесам, у т.л. пастаўкамі на ўнутраны рынак экзатычнай садавіны і агародніны (некалькі гадоў займаючы лідыруючыя пазіцыі ў гэтым сегменце рынку), зерня, чая і мукі. Прадпрыемства ўдзельнічала ва ўсіх значных выстаўках і бізнес-канферэнцыях 1990-х у Беларусі.
  2. svaboda.org
  3. svaboda.org

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі 16 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крупках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты філасофскіх навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 мая
Катэгорыя·Зніклыя без вестак