wd wp Пошук:

Дыэлектрык

Узаемадзеянне электрычнага поля з атамам паводле дыэлектрычнага ўзору

Дыэлектрык (грэч.: διά + ἤλεκτρον — праз + бурштын) — рэчыва, якое амаль не праводзіць электрычны ток і можа палярызавацца(англ.) бел. ў знешнім электрычным полі. Асноўныя ўласцівасці: дыэлектрычная пранікальнасць, дыэлектрычная ўспрымальнасць і электрычная трываласць (прабой дыэлектрыкаў(англ.) бел.).

Віды

Дыэлектрыкі бываюць цвёрдыя (бурштын, слюда, шкло і эбаніт), вадкія (вада і трансфарматарнае масла(англ.) бел.) і газападобныя (усе газы). Падзяляюцца на непалярныя (малекулы маюць сіметрычную будову і цэнтры цяжару дадатных і адмоўных зарадаў супадаюць), палярныя (малекулы пры адсутнасці знешняга электрычнага поля маюць адрозны ад 0 дыпольны момант) і іонныя крышталі (крышталічная рашотка з правільным чаргаваннем іонаў розных знакаў і ўтварэннем 2 іонных падрашотак). Адпаведна адрозніваюць электронную (дэфармацыйную), арыентацыйную (дыпольную) і іонную палярызацыю. Механізмы палярызавання залежаць ад віду хімічнай сувязі.

Выкарыстанне

У тэхніцы дыэлектрыкі выкарыстоўваюцца ў якасці электраізаляцыйных(англ.) бел. матэрыялаў. У кандэнсатарах служаць для павелічэння ёмістасці. У паўправадніковай электроніцы выкарыстоўваюцца дыэлектрычныя стужкі (аморфныя, шклопадобныя і палімерныя) для ўтварэння структур метал-дыэлектрык-метал і метал-дыэлектрык-паўправаднік. На аснове кантактаў у выглядзе тонкага слоя, які падзяляе 2 звышправаднікі кантакты Джозефсана), створаныя маламагутныя звышвысокачастотныя генератары(англ.) бел., хуткадзейныя элементы памяці вылічальных прылад і квантавыя інтэрферометры.

Беларусь

У Беларусі даследванні фізічных уласцівасцей дыэлектрыкаў пачаліся ў 1935 годзе ў Беларускім політэхнічным інстытуце Міхаіл Безбародаў). З 1959 г. вядуцца ў Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

Зноскі

  1. Аляксандр Шэлег. Дыэлектрыкі // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6. — С. 305. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Дыэлектрыкі