wd wp Пошук:

Антон Нічыпаравіч Сеўчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сеўчанка. Анто́н Нічы́паравіч Се́ўчанка (22 лютага 1903, вёска Дзяніскавічы, цяпер Жлобінскі раён — 26 верасня 1978) — беларускі фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1953), прафесар (1953), акадэмік Акадэміі навук БССР (1953). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967). Герой Сацыялістычнай Працы (1971). Адзін з заснавальнікаў беларускай школы фізікі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Дзяніскавічы (цяпер у Жлобінскім раёне, Гомельская вобласць, Беларусь) у сялянскай сям’і. У 1926 годзе ён скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, некаторы час працаваў настаўнікам, а затым паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які скончыў у 1931 годзе. Навуковая дзейнасць Сеўчанкі пачалася ў наступным годзе пад кіраўніцтвам С. І. Вавілава ў ФІАН, а затым працягнулася ў Дзяржаўным аптычным інстытуце, дзе ён працаваў да 1952 года.

У 1953 годзе Сеўчанка быў абраны акадэмікам АН БССР і пераехаў у Мінск, дзе працаваў спачатку ў Фізіка-тэхнічным інстытуце АН БССР, а з 1955 па 1957 год — дырэктарам у новаўтвораным Інстытуце фізікі і матэматыкі АН БССР. У 1957—1972 Сеўчанка займаў пасаду рэктара БДУ, а з 1973 года — дырэктара Інстытута прыкладных фізічных праблем пры БДУ. У 1957—1973 ён быў членам Прэзідыума АН БССР.

У 1958—1962 гг. Сеўчанка абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, у 1955—1959 і 1963—1975 гг. — дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Ён прымаў удзел у якасці дэлегата ад БССР у рабоце арганізацый ААН і, у прыватнасці, у працы Агенцтва па мірнаму выкарыстанню атамнай энергіі.

Пахаваны на Усходніх могілках Мінска разам з жонкай Матронай Рыгораўнай (1904—1978).

Навуковы і практычны ўклад

Даследаванні па спектраскапіі уранілавых злучэнняў, люмінесцэнцыі рэдказямельных элементаў, спектраскапіі і фотахіміі парфірынаў і біялагічна актыўных злучэнняў. Выявіў палярызацыю флуарэсцэнцыі ўранілавых злучэнняў, расшыфраваў складаную структуру іх спектраў, устанавіў заканамернасць згасання люмінесцэнцыі раствораў рэдкіх зямель, вывучыў міграцыю энергіі ў комплексах, анізатрапіі вымушанага выпраменьвання раствораў арганічных злучэнняў.

Аўтар больш за 230 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій.

Пры навуковай кансультацыі Сеўчанкі 10 чалавек сталі дактарамі фізіка-матэматычных навук (з іх чацвёра абраныя акадэмікамі і двое членамі-карэспандэнтамі НАН Беларусі), звыш 40 яго вучняў абаранілі кандыдацкія дысертацыі. Імя Сеўчанкі прысвоена НДІ прыкладных фізічных праблем БДУ.

Асноўныя працы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Члены Рэвізійнай камісіі КПБ
Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Нарадзіліся ў 1903 годзе
Дактары фізіка-матэматычных навук
Фізікі Беларусі
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Вікіпедыя:Спасылкі на энцыклапедычны даведнік Беларусь (1995) без нумароў старонак
Героі Сацыялістычнай Працы
Памерлі ў 1978 годзе
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў Мінску
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
Памерлі 26 верасня
Члены КПСС
Вучоныя паводле алфавіта
Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Нарадзіліся ў Жлобінскім раёне
Вікіпедыя:Спасылкі на энцыклапедычны даведнік Беларусь (1995) без назвы артыкула
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Выпускнікі БДУ
Члены ЦК КПБ
Кавалеры ордэна Леніна
Нарадзіліся 22 лютага
Рэктары БДУ
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5 склікання
Педагогі Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак