wd wp Пошук:

Wargaming.net

Офіс кампаніі ў Мінску.

Wargaming.net — кампанія-распрацоўшчык камп’ютарных гульняў у жанры стратэгій[3]. Кампанія была заснавана ў 1998 годзе[4][5]. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Лондане, Вялікабрытанія. Цэнтр распрацовак кампаніі знаходзіцца ў Мінску, Беларусь[6].

У 2007 годзе Wargaming.net аб’ядналася са студыяй-распрацоўшчыкам Arise,[3]. На гэты момант штат супрацоўнікаў Wargaming.net налічвае каля 250 чалавек[7][8][няма ў крыніцы]. У 2012 годзе штат павялічыўся да 900 супрацоўнікаў, па ўсім свеце, 400 з якіх працуюць у Мінску.

У чэрвені 2012 года кампанія Wargaming анансавала новы сэрвіс, які ўключае ў сябе гульні ваеннай MMO-серыі: World of Tanks (Свет танкаў), World of Warplanes (Свет баявых самалётаў) і World of Battleships (Свет баявых караблёў). Сэрвіс Wargaming.net стане цэнтрам новай ММО-сусвету з адзінай кропкай уваходу — парталам www.wargaming.net. Са стартам гульнявога сэрвісу і абноўленага сайта кампаніі гульцы атрымаюць Wargaming.net ID, які прадстаўляе адначасовы доступ да ўсіх праектаў і сэрвісаў кампаніі, а таксама магчымасць OpenID-аўтэнтыфікацыі на партнёрскіх і фан-рэсурсах. На дадзены момант гульнявыя серверы кампаніі падзеленыя па рэгіянальнай прыкмеце, г.зн. гулец з амерыканскім або расійскім акаўнтам не можа гуляць на серверы іншага рэгіёна (англ.: global play).

Гісторыя

Кампанія была заснавана ў 1998 годзе.

У 2000 годзе выйшла першая гульня кампаніі — DBA Online.

У 2003 годзе выйшла гульня Massive Assault, якая ўмацавала пазіцыі распрацоўшчыка на рынку камп’ютарных гульняў і вырасла ў паўнацэнную медыяфраншызу.

Затым у 2004—2006 гадах выпускаліся яе працягі. У 2007 годзе выйшла гульня Galactic Assault: Prisoner of Power.

У 2007 годзе Wargaming.net аб’ядналася са студыяй-распрацоўшчыкам Arise, і ў выніку сумеснай працы выйшла гульня Аперацыя «Баграціён».

У 2010 годзе Wargaming.net выпусціла free-to-play MMO World of Tanks, якая заваявала пасля мноства ўзнагарод і стала асноўным праектам кампаніі.

На чэрвень 2012 штат супрацоўнікаў Wargaming.net налічвае каля 900 чалавек па ўсім свеце і з іх каля 400 чалавек у Мінску.

У чэрвені 2012 года кампанія Wargaming.net анансавала новы сэрвіс, які ўключае ў сябе гульні ваеннай MMO-серыі: World of Tanks, World of Warplanes і World of Warships. Сэрвіс Wargaming.net стане цэнтрам новай ММО-сусвету з адзінай кропкай уваходу — парталам www.wargaming.net. Са стартам гульнявога сэрвісу і абноўленага сайта кампаніі гульцы атрымаюць Wargaming.net ID, які прадстаўляе адначасовы доступ да ўсіх праектах і сэрвісаў кампаніі, а таксама магчымасць OpenID-аўтэнтыфікацыі на партнёрскіх і фан-рэсурсах.

7 жніўня 2012 было абвешчана, што кампанія Wargaming.net набыла за 45 мільёнаў долараў кампанію BigWorld Pty Ltd, Сідней, Аўстралія.

29 студзеня 2013 было абвешчана, што Wargaming.net набыла за 20 мільёнаў долараў кампанію Day 1 Studios, Чыкага, ЗША.

Гульні

Назва гульніБеларуская назва гульніГод выпускуПлатформыЗаўвага
DBA Online2000ПКПершая гульня кампаніі. DBA Online — анлайнавая пакрокавая стратэгія, якая з'яўлялася адаптацыяй настольнай сістэмы De Bellis Antiquitatis. Распрацоўка гульні пачалася ў 1999 годзе. Над праектам працавала ўсяго шэсць чалавек першапачатковага штата кампаніі[9][10].
Massive Assault2003ПКПакрокавая стратэгія. Па версіі GameRankings.com сярэдні бал, выстаўлены заходнімі СМІ Massive Assault, перавысіў 80 %.
Massive Assault Network2004ПКПрацяг гульні Massive Assault. Гульня была распрацавана для правядзення сеткавых бітваў праз Інтэрнэт ці ў рэжыме hot seat.
Massive Assault: Domination/Phantom RenaissanceMassive Assault: Світанак Лігі2005ПКАсноўнымі адрозненнямі «Massive Assault: Світанак Лігі» ад першай гульні серыі трэба назваць з'яўленне трох узроўняў складанасці, больш разнастайныя сюжэтныя місіі, новыя ўнікальныя для кожнай з бакоў юніты.
Massive Assault Network 22006ПККрытыкі часта завуць гэту гульню «сплавам» Massive Assault: Світанак Лігі і Massive Assault Network. Асаблівасцю гэтай гульні серыі трэба назваць вялікую колькасць карт, палепшаная графіка і адсутнасць абаненцкай платы[11][12].
Galactic Assault: Prisoner of PowerЗаселены востраў: Пасляслоўе2007ПКПакрокавая стратэгія. Сюжэт гульні засноўваецца на рамане братоў Стругацкіх «Заселены востраў»[13].
Аперацыя БаграціёнАперацыя Баграціён2008ПКСтратэгія ў рэальным часе ў сетынге Другой сусветнай вайны. Сюжэт гульні прысвечаны вызваленчай аперацыі лета 1944 года, у рамках якой адбывалася вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў[14][15]. Гульня атрымала прыз у намінацыі «лепшая стратэгічная гульня» на КРГ-2008[5].
Order of WarOrder of War. Вызваленне2009ПККамп’ютарная гульня ў жанры стратэгіі ў рэальным часе, распрацаваная Wargaming.net і выпушчаная кампаніяй Square Enix[5]. Рэліз гульні адбыўся ўвосень 2009 года[16]. Сюжэт гульні заснаваны на ключавых падзеях Другой сусветнай вайны 1944 года[17][18].
World of TanksСвет Танкаў2010ПКWorld of Tanks — онлайн гульня ў жанры MMO-action[19]. Як і некаторыя іншыя праекты Wargaming.net гульня вытрымана ў сетынге Другой сусветнай вайны. Канцэпцыя «World of Tanks» грунтуецца на масавых камандных танкавых бітвах у рэжыме PvP[20].
World of WarplanesСвет баявых самалётаў2011 (у распрацоўцы)ПКWorld of Warplanes (руск.: Свет баявых самалётаў) — камп’ютарная гульня, кліенцкая масавая шматкарыстальніцкая анлайн-гульня ў рэальным часе ў жанры аркаднага авіясімулятара ў гістарычным сетынге Другой сусветнай вайны, анансаваная беларускай студыяй Wargaming.net 7 чэрвеня 2011 года ў горадзе Лос-Анджэлес на выстаўцы Electronic Entertainment Expo.
World of BattleshipsСвет баявых караблёўTBAПКWorld of Battleships (руск.: Свет баявых караблёў) — камп’ютарная гульня, кліенцкая масавая шматкарыстальніцкая анлайн-гульня ў рэальным часе ў жанры сімулятара суднаў у гістарычным сетынге Другой сусветнай вайны, анансаваная беларускай студыяй Wargaming.net 16 жніўня 2011 года.

Узнагароды

Зноскі

  1. ,.
  2. https://wargaming.com/en/careers Праверана 14 мая 2019.
  3. 1 2 http://www.dtf.ru/company/info.php?id=238 Архівавана 9 сакавіка 2013.
  4. Картка кампаніі на it-job.by Архівавана 9 ліпеня 2012.
  5. 1 2 3 http://dev.by/companies/wargamingnet-gamestream Архівавана 22 лістапада 2012.
  6. Прэс рэліз на Gamershell.com Архівавана 3 красавіка 2012., перакладзена 26 лістапада 2009 года
  7. http://gameplanet.by/content/view/2233/31/ Архівавана 4 сакавіка 2013.
  8. http://www.gametech.ru/cgi-bin/show.pl?option=article&id=146 Архівавана 12 жніўня 2009.
  9. Гульнявы часопіс ЛКИ, ліпень 2009, стар.18
  10. Гульнявы часопіс «Страна Игр», ліпень 2009 года, стар.58
  11. http://www.ag.ru/reviews/massive_assault_network_2
  12. http://www.gamespot.com/games.html?type=company&mode=72356
  13. «История одной студии: Wargaming.net», часопіс «Страна Игр», ліпень 2009, стар.59-60
  14. http://www.playground.ru/games/operaciya_bagration/
  15. http://stopgame.ru/review/operacija_bagration/review.html
  16. http://www.playground.ru/games/order_of_war/
  17. http://gamestar.ru/article/1260.html
  18. «Гісторыя адной студыі: Wargaming.net», часопіс «Краіна Гульняў», ліпень 2009, стар.61
  19. http://stopgame.ru/preview/mir_tankov/preview.html
  20. http://gameslife.ru/games/world_of_tanks.html Архівавана 28 снежня 2011.
  21. http://it.tut.by/news/94144.html Архівавана 22 лістапада 2010.
  22. http://maxigame.by/users/devianse/blog/4567-pobediteli-kri-2009
  23. Узнагароды КРГ 2011 Архівавана 12 мая 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1998 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вытворцы камп’ютарных гульняў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі, не знойдзенымі ў паказанай крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вытворцы камп’ютарных гульняў Вялікабрытаніі