wd wp Пошук:

Анатоль Мікалаевіч Рубінаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рубінаў. Анато́ль Мікала́евіч Рубі́наў (15 красавіка 1939, Магілёў) — беларускі фізік, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; член-карэспандэнт з 1984), доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980).

Бiяграфiя

Нарадзіўся 15 красавіка 1939 года ў Магілёве.

У 1961 годзе скончыў Белдзяржуніверсітэт.

Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, аспірантам, старэйшым інжынерам-канструктарам, галоўным інжынерам лабараторыі, старэйшым навуковым супрацоўнікам.

З 1964 г. у Інстытуце фізікі, з 1970 г. загадчык лабараторыі генеравальных арганічных злучэнняў, адначасова ў 19871998 гг. намеснік дырэктара па навуковай працы Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 20022006 гг. старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

З 2006 г. першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

31 кастрычніка 2008 г. абраны намеснікам старшыні Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання, 24 мая 2010 — старшынёй Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання. З 19 кастрычніка 2012 па 16 студзеня 2015 — старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу пятага склікання.

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш 300 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій. У 1964 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Методы изучения оптических свойств вещества при больших освещенностях», а ў 1972 г. — доктарскую на тэму «Оптические квантовые генераторы на основе растворов сложных органических соединений».

Працы ў вобласці лазернай фізікі і спектраскапіі складаных арганічных злучэнняў. Распрацаваў новыя метады вывучэння спектраскапіі ўзбуджаных станаў лазерных асяроддзяў, лязеры на растворах арганічных злучэнняў. Даследаваў залежнасць спектру флуарэсцэнцыі раствораў ад частаты ўзбуджальнага святла (з’ява батахромнай люмінесцэнцыі), развіў метады ўнутрырэзанатарнай лазернай спектраскапіі, стварыў перабудаваныя па спектры лазеры з размеркаванай зваротнай сувяззю. Распрацаваў навуковыя асновы нерэзананснага ўзаемадзеяння лазернага выпраменьвання з біялагічнымі аб’ектамі.

Асноўныя працы

Літаратурная дзейнасць

У 2004 годзе быў выдадзены збор вершаў Анатоля Рубінава «Гори-гори, свеча зажженная…» накладам 260 асобнікаў, які ўтрымлівае цыклы «Песни души», «В пути», «Из заграницы», «Кто доскачет первым», «Гроза над землей проносилась», «Мы думали, мир навсегда», «Ох, ребята, это что ж такое деется…», «Мчится тройка-перестройка», «Жизнь — смешная очень штука…».[1][2]

У 2010 годзе выйшлі зборнікі вершаў Анатоля Рубінава «Вот она, наша жизнь» і «Сердце и память», кожны накладам 1000 асобнікаў. Гэтыя выданні крытыкавалі як чытачы, так і асобныя эксперты з-за зместу пэўных вершаў.[3][4][5]

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. https://natbook.org.by/assets/files/archive/2005/knigi/Knizhny_letapis_2005_04.pdf
  2. http://am.zoomby.org/node/356
  3. Под знаком «туалетища» // БелГазета. — 2011. — Т. 1, № 5. — URL: http://www.belgazeta.by/ru/2011_02_07/vizavi/22259/
  4. http://v-levin.livejournal.com/13013.html
  5. http://pavelsheremet.livejournal.com/111307.html

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі