wd wp Пошук:

Ленінская прэмія

Ленінскія прэміі — у СССР адна з вышэйшых формаў заахвочвання грамадзян за найбольш буйныя дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, літаратуры, мастацтва і архітэктуры.

Гісторыя прэміі

Прэміі імя У. І. Леніна былі заснаваны 23 чэрвеня 1925 г. па пастанове ЦК ВКП (б) і СНК. Першапачаткова прысуджаліся толькі за навуковыя працы.

З 1935 па 1957 гады не прысуджаліся. У 1941-1952 гадах ўручаліся Сталінскія прэміі трох ступеняў.

15 жніўня 1956 г. ЦК КПСС і Савет Міністраў СССР прынялі пастанову аднавіць прэміі імя У. І. Леніна і прысуджаць іх штогод да дня нараджэння У. І. Леніна - 22 красавіка. У 1957 годзе было адноўлена прысуджэнне Ленінскіх прэмій за выдатныя навуковыя працы, архітэктурныя і тэхнічныя збудаванні, вынаходкі, укаранёныя ў народную гаспадарку, тэхналагічныя працэсы і інш; былі таксама заснаваны Ленінскія прэміі за выдатныя творы літаратуры і мастацтва. У сакавіка 1960 года былі заснаваны Ленінскія прэміі ў галіне журналістыкі і публіцыстыкі.

Пачынаючы з 1957 Ленінскія прэміі прысуджаліся штогод да дня нараджэння У. І. Леніна, а з 1967 - 1 раз у 2 гады, па цотных гадах.

Гл. таксама

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Узнагароды паводле алфавіта
Прэміі СССР
Навука ў СССР
Аб’екты, названыя ў гонар Уладзіміра Леніна
Лаўрэаты Ленінскай прэміі