wd wp Пошук:

Кюстэндзіл

Кюстэндзіл[2] (балг.: Кюстендил) — горад на паўднёвым захадзе Балгарыі, за 85 км ад Сафіі, недалёка ад мяжы з Сербіяй (30 км) і Паўночнай Македоніяй (23 км). Важны транспартны вузел на Пан’еўрапейскім транспартным калідоры VIII.

Горад займае самую паўднёвую частку Кюстэндзілскай катлавіны. З поўдня да яго прымыкае горны масіў Асагова, вышыня якога дасягае 2251 м (пік Руен). Насельніцтва — 44,1 тыс. чалавек (2012). Горад Кюстэндзіл — адміністрацыйны цэнтр Кюстэндзілскай вобласці і абшчыны Кюстэндзіл.

Гісторыя

У перыяд жалезнага веку ў мястэчку было размешчана фракійскае паселішча, пазней вядомае як рымскае ў I стагоддзі. У Сярэднявеччы горад пераходзіў паміж Візантыйскай імперыяй, Балгарыяй і Сербіяй пакуль не далучыўся да складу Асманскай імперыі ў 1395 годзе. Пасля стагоддзяў асманскага панавання горад у 1878 годзе стаў часткай незалежнай балгарскай дзяржавы.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. 1 2 https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-09-2022_2.txt
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — карта Балгарыі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гарады Кюстэндзілскай вобласці
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных