wd wp Пошук:

Сафія

Сабор Аляксандра Неўскага

Сафі́я (балг.: Cо́фия — «прамудрасць», ад грэч.: Σοφια «майстэрства», «мудрасць», лац.: Serdica) — сталіца Балгарыі. Размешчаная на паўднёвай ускраіне Сафійскай катлавіны. Транспартны вузел (UN/LOCODE BG SOF). Міжнародны аэрапорт.

Насельніцтва — 1.330.000 чалавек (2014). Звыш 95 % усіх жыхароў складаюць этнічныя балгары. Размешчаны на захадзе Балгарыі, на паўднёвай ўскраіне Сафійскай катлавіны, ля падножжа горнага масіва Вітоша. Клімат умераны кантынентальны.

Вузел чыгунак, міжнародны аэрапорт, метрапалітэн1998 года), трамвай, тралейбус. У Сафіі засяроджана каля 1/6 агульнабалгарскай прамысловай вытворчасці (машынабудаванне, металургія, хімічная, гумавая, цэлюлозна-папяровая, харчовая, лёгкая прамысловасць). У горадзе размешчаныя: Балгарская акадэмія навук, універсітэты, тэатры. Нацыянальная і гарадская мастацкія галерэі, археалагічны, гістарычны, прыроданавуковы і іншыя музеі.

У старажытнасці на месцы Сафіі існавала селішча фракійскага племя сердаў, у I стагоддзі н.э. якое атрымала рымскае назву Сердыка. З IX стагоддзя пад імем Срэдзец — у складзе Балгарыі. У канцы 14 стагоддзя атрымала назву Сафія (па царкве святой Сафіі). У XIV стагоддзі захоплена туркамі; ў XVI—XVIII стагоддзях з’яўлялася другім пасля Канстанцінопаля гандлёвым цэнтрам Балканскага паўвострава. З 1879 года — сталіца незалежнай Балгарыі.

Гісторыя

Руіны антычнай Сердыкі.

У VIII стагоддзі да н. э. на месцы існавалай тут раней неалітычнай стаянкі паўстаў фракійскі горад, які захапілі ў I стагоддзі нашай эры рымляне, даўшы яму назву Сердыка па імю засяляўшага гэтую мясцовасць фракійскага племя. У I—IV стагоддзях Сердыка — цэнтр рымскай правінцыі Фракія. У выніку рэлігійнай рэформы імператара Канстанціна (306337 г.) горад становіцца месцам знаходжання біскупа. У 357 г. рымскі гісторык Аміан Марцэлін вызначыў горад як «вялікі і непрыступны».

У V—VI стагоддзях падчас Вялікага перасялення народаў горад падвяргаецца нашэсцю гунаў, готаў і іншых варварскіх плямёнаў. У сярэдзіне VI стагоддзя, падчас кіравання імператара Юстыніяна (527565 гг.), Сердыка адраджаецца як важны адміністрацыйны цэнтр Візантыйскай імперыі пад імем Трыадзіца. Аднак у рэлігійным стаўленні горад быў падпарадкаваны арцыбіскупству з цэнтрам у Охрыдзе.

Да 809 г. горад уваходзіць у склад балгарскай дзяржавы і атрымлівае славянскае імя Срэдзец. З узнаўленнем балгарскай дзяржавы ў 1185 г. біскуп Срэдзеца ўзводзіцца ў сан мітрапаліта. З канца XIV стагоддзя па 1870-я гады горад, як і ўся краіна, знаходзіцца пад асманскім валадарствам. Яшчэ ў ХІІ-ХІІІ стст. горад у зносінах звалі Сафіяй, па імю галоўнага храма — кафедральнай св. Сафіі. (Заснаваны ў першай палове ІV ст., сучасны будынак узыходзіць да канца таго жа стагоддзя, дабудоўваўся некалькі разоў). Аднак у афіцыйных дакументах пад гэтай назвай з’яўляецца толькі ў канцы ХІV стагоддзя.

Падчас асманскага валадарства горад становіцца важным цэнтрам імперыі. Тут знаходзілася рэзідэнцыя бейлербея Румеліі, кіравальнага еўрапейскай тэрыторыяй Асманскай імперыі, і, такім чынам, горад стаў найважным, пасля Канстанцінопаля, асманскім горадам у Еўропе. Разам з тым у Сафіі развівалася культурная дзейнасць балгараў — Сафійская літаратурная школа ХVІ ст.; «Малая святая гара» — вакол горада было кальцо з больш за 50 кляштароў, з якіх звыш 20 існуюць дагэтуль. Важны цэнтр вызваленчага руху.

У 1873 г., пасля судовага працэсу, які прайшоў тутака ж, у наваколлях Сафіі быў пакараны балгарскі нацыянальны герой Васіл Леўскі.

Пасля вызвалення ад турэцкай няволі і адраджэння балгарскай дзяржавы Сафія становіцца сталіцай (1879). Першачарговая заслуга ў гэтым прыналежыць прафесару Харкаўскага ўніверсітэта балгарскаму гісторыку Марыну Дрынаву, прымаламу дзейны ўдзел у стварэнні новай дзяржавы (прадстаўнікі Аўстра-Венгрыі выступалі за то, каб зрабіць сталіцай Вяліка-Тырнова). У выніку гэтага колькасць жыхароў Сафіі расце вельмі хутка ў параўнанні з іншымі балгарскімі гарадамі, у асноўным з прычыны ўнутранай міграцыі.

Фізіка-геаграфічная характарыстыка

Выгляд гары Вітоша з цэнтра горада

Сафія знаходзіцца ля падножжа паўночнага схілу гары Вітоша, усярэдзіне Сафійскай катлавіны. Горад вядомы з старажытных часоў сваімі шматлікімі мінеральнымі і тэрмальнымі крыніцамі.

Горад ляжыць прыблізна на 43-й геаграфічнай шыраце, сярэднегадавая тэмпература складае 11,4 °C, і клімат горада з’яўляецца вільготным кантынентальным.

Зіма халодная, з пераменлівым надвор’ем і няўстойлівым снежным покрывам, які доўжыцца ў сярэднім 60 дзён. Часта адбываюцца пацяпленні да +10 °C і вышэй пры паўднёвых вятрах. З паўночна-усходу горад адчынены для халодных вятроў з поўначы, аднак з прычыны адносна нізкай геаграфічнай шыраты горада сярэдні максімум апускаецца ніжэй за нуль даволі рэдка. Пры ўварванні халоднага паветра з Сібіры ноччу пры выхаложванні температура памяньшаецца да −15 °C, часам і да −20 °C. У пачатку зімы нярэдкія туманы. Вясна ў Сафіі ранняя, але працяглая. Лета цёплае і сонечнае. Аднак з-за вялікай вышыні над узроўнем мора летам халаднавата, чым у іншых раёнах Балгарыі. У ліпені і жніўні тэмпература можа падымацца да +35 °C і вышэй. Восень кароткая.

Даволі цікавай асаблівасцю з’яўляецца тое, што другім самым халодным месяцам у Сафіі звычайна з’яўляецца снежань, а не люты. Выклікана гэта зноў-такі нізкай геаграфічнай шырынёй горада, менавіта ў снежні Сонца найбольш слаба выгравае паветра, а ў лютым прагрэў нашмат больш магутны, і нягледзячы на ніжэйшы сярэдні мінімум у лютым сярэдні лютаўскі максімум расце больш інтэнсіўна, чым апускаецца сярэдні мінімум.

Клімат Сафіі
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 17,8 22,0 27,5 30,3 34,0 38,0 41,0 39,4 36,1 33,9 25,5 21,3 41,0
Сярэдні максімум, °C 4,0 5,8 12,1 16,6 21,9 25,4 28,4 28,5 23,3 17,7 11,1 4,5 16,6
Сярэдняя тэмпература, °C 0,5 1,5 6,8 11,1 16,0 19,5 22,0 22,0 17,2 12,2 6,7 0,8 11,4
Сярэдні мінімум, °C −3,6 −2,2 1,6 5,6 10,1 13,3 15,5 15,4 11,2 6,7 2,2 −2,4 6,1
Абсалютны мінімум, °C −24 −25 −16,1 −6 −2 1,4 4,0 3,9 −1 −6 −15 −20 −25
Норма ападкаў, мм 28 31 38 51 73 75 63 51 38 35 48 40 571

Насельніцтва

У Сафіі пражывае 1 377 531 чалавек. (2006)

Па дадзеных 2001 г. у Сафійскай вобласці жыве 1 177 577 чалавек, у тым ліку 559 229 мужчын (47,5 %), і 618 348 жанчын (52,5 %), гэта значыць на 1000 мужчын прыходзіцца 1106 жанчын. У Сафіі жыве 1 094 410 чалавек, 518 149 мужчын і 576 261 жанчын. Найбольшы раён — Люлін (110117 жыхароў), затым Младаст (95877 жыхароў), Падуяне (75312 жыхароў) і Чырвонае сяло (72773 жыхароў). Пераважны ўзроставы гурт — паміж 18 і 64-гадамі (790180 чалавек), затым да 18 гадоў (201202), больш 65 гадоў (183049).

Шчыльнасць насельніцтва на 2006 г. — 907 чалавек на км². Ёсць меркаванне, што насельніцтва Сафіі на шмат больш афіцыйна абвешчанага.

Панарама цэнтра горада

Транспарт

Цягнік метро на станцыі Мусагеніца

Сафія з’яўляецца найбольш важным чыгуначным вузлом ў краіне; цягнікі адпраўляюцца з Сафіі ў 5 напрамках. На тэрыторыі горада размешчаны 8 чыгуначных станцый (Цэнтральны чыгуначны вакзал, Сафія-Поўнач, Іліянцы, Подуене, Іск’р, Захарна фабрыка, Горна Баня і Надзея). За перыяд студзень — ліпень 2004 колькасць обслуженных пасажыраў на Цэнтральным чыгунарным вакзале склала 2.323.844 асоб, што складае 11,8 % ад агульнай колькасці пасажыраў чыгуначнага транспарту ў краіне. У Сафіі знаходзіцца кіраванне балгарскіх дзяржаўных чыгунак.

Дзейнічае сафійскі аэрапорт.

28 студзеня 1998 года была пушчана ў эксплуатацыю першая чарга Сафійскага метро з адной лініі і 5 станцый. Станам на 2012 год агульная працягласць ліній метрапалітэна ў Сафіі складае 31 км (2 лініі, 27 станцый).

У сістэме гарадскога пасажырскага транспарту дзейнічаюць аўтобусы, тралейбусы, трамваі, маршрутныя таксі. На 2008 год у горадзе дзейнічалі 95 аўтобусных, 17 трамвайных і 10 тралейбусных маршрутаў.

4 чэрвеня 2004 быў адкрыты новы Цэнтральны аўтавакзал.

Архітэктура

Выгляд Сафіі спалучае ў сабе шырокі спектр архітэктурных стыляў, некаторыя з якіх не сумяшчальныя. Яны вар’іруюцца ад хрысціянскай рымскай архітэктуры і сярэднявечных балгарскіх крэпасцяў да неакласіцызму і зборных шматкватэрных дамоў Сацыялістычная эпохі (панэлькі). Захаваўся шэраг старажытных рымскіх, візантыйскіх і сярэднявечных балгарскіх будынкаў у цэнтры горада. Яны ўключаюць у сябе Ратонду Святога Георгія IV-га стагоддзя, сцены крэпасці Сердыка і часткова захаваўся амфітэатр Сердыка.

Пасля Вызваленчай вайны, князь Аляксандр Баттенберг запрасіў архітэктараў з Аўстра-Венгрыі фармаваць архітэктурнае аблічча новай сталіцы. Сярод архітэктараў, запрошаных на працу ў Балгарыі былі Фрыдрых Грюнангер, Адольф Вацлаў Коларж, Віктар Румпельмайер і іншыя, распрацавалі найбольш важныя грамадскія будынкі, неабходныя для нядаўна адноўленага балгарскага ўрада, а таксама шматлікія дамы для эліты краіны. Пазней да працэсу падключыліся балгарскія архітэктары, якія атрымалі адукацыю за мяжой. Архітэктура цэнтра Сафіі, такім чынам, спалучэнне неабарока, неа-ракако, неаренессанс і неакласіцызм; пазней Венскі сецэсіён таксама адыграў важную ролю, што ў асноўным было звычайным для краін Цэнтральнай Еўропы.

Пасля Другой сусветнай вайны і ўстанаўлення камуністычнага ўраду ў Балгарыі ў 1944 годзе, архітэктурны напрамак быў істотна зменены. У цэнтры з’явіліся грамадскія будынкі сталінскай архітэктуры, у прыватнасці прасторны ўрадавы комплекс вакол Ларго, стадыён імя Васіля Леўскага, Нацыянальная бібліятэка імя Кірыла і Мяфодзія і іншыя. З ростам горада у новых раёнах былі пабудаваныя многія шматпавярхоўкі, зборнапанэльныя шматкватэрныя дамы, часта з іх былі прыкладам архітэктуры бруталізму.

Пасля падзення камунізму ў 1989 годзе, Сафія стала сведкам будаўніцтва цэлых дзелавых раёнаў і мікрараёнаў, а таксама сучасных офісных будынкаў са шкла і бетона і першакласных жылых кварталаў. Бізнес-цэнтр Капітал Форт стане першым хмарачосам у Балгарыі з вышынёй 126 м і 36 паверхамі. Тым не менш, падзенне старога рэжыму і цэнтралізаванай планаванай сістэмы праклала ў тым ліку і шлях для хаатычнага і нястрымнага будаўніцтва, якое працягваецца і па сённяшні час.

Гарады-пабрацімы — пабрацімы

Сафія з’яўляецца пабрацімам з:

Акрамя таго, Сафія мае пагадненні аб супрацоўніцтве з:

Выбітнасці

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-06-2020_2.txt
  2. 1 2 https://www.grao.bg/tna/tadr-1998.txt
  3. 1 2 https://www.grao.bg/tna/tadr-1999.txt
  4. 1 2 https://www.grao.bg/tna/tadr-2000.txt
  5. 1 2 https://www.grao.bg/tna/tadr-2001.txt
  6. 1 2 https://www.grao.bg/tna/tadr-2002.txt
  7. 1 2 https://www.grao.bg/tna/tadr-2003.txt
  8. 1 2 https://www.grao.bg/tna/tadr-2004.txt
  9. 1 2 https://www.grao.bg/tna/tadr-2005.txt
  10. 1 2 https://www.grao.bg/tna/tadr-2006.txt
  11. 1 2 https://www.grao.bg/tna/tadr-2007.txt
  12. 1 2 https://www.grao.bg/tna/tadr-2008.txt
  13. 1 2 https://www.grao.bg/tna/tadr-2009.txt
  14. 1 2 https://www.grao.bg/tna/tadr-2010.txt
  15. 1 2 https://www.grao.bg/tna/tadr-2011.txt
  16. 1 2 https://www.grao.bg/tna/tadr-2012.txt
  17. 1 2 https://www.grao.bg/tna/tadr-2013.txt
  18. 1 2 https://www.grao.bg/tna/tadr-2014.txt
  19. 1 2 https://www.grao.bg/tna/tadr-2015.txt
  20. 1 2 https://www.grao.bg/tna/tadr-2016.txt
  21. 1 2 https://www.grao.bg/tna/tadr-2017.txt
  22. 1 2 https://www.grao.bg/tna/tadr-2018.txt
  23. 1 2 https://www.grao.bg/tna/tadr-2019.txt
  24. 1 2 https://www.grao.bg/tna/tadr2020.txt
  25. 1 2 https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-03-2021_2.txt

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Сталіцы дзяржаў
Былыя сталіцы
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Сталіцы еўрапейскіх дзяржаў
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Сафія