wd wp Пошук:

Будынак Народнага Сходу

Будынак Народнага Сходу (балг.: Сграда на Народното събрание) — будынак на плошчы Народнага Сходу ў цэнтры Сафіі, у якім засядае балгарскі парламент.

Будынак Народнага Сходу пабудаваны ў 18841886 гг. у стылі неарэнесансу па праекце сербскага і балгарскага архітэктара К. Ёванавіча. Будаўніцтвам кіраваў В. Лібэ, якому на момант пачатку будаўніцтва было ўсяго 22 гады. У 1890 г. да будынка прыбудавалі памяшканні для канцылярыі і архіва, а ў 1928 г. дадалі парадны ўваход з калонамі.

Сам будынак мае простую прамавугольную форму і ўпрыгожана ўрнамі ў грэчаскім стылі, якія ідуць у рад уздоўж галоўнага фасада. На фасадзе над уваходнымі аркамі змешчаны выраз «Съединението прави силата» (балг.: Адзінства — сіла), які належыць балгарскаму хану Круму, які кіраваў у IX стагоддзі.

Фасад будынка намалявана на банкноце 20 леваў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славутасці Сафіі
Катэгорыя·Збудаванні Балгарыі ў стылі неарэнесанс
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Сафіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1886 годзе