wd wp Пошук:

Турэцкая мова

Турэцкая мова (саманазва: Türk dili, скарочана Türkçe [ˈtyɾct͡ʃe̞]) — афіцыйная мова Турцыі, адносіцца да цюркскіх моў. У якасці альтэрнатыўнай назвы ў цюркалогіі выкарыстоўваецца таксама Türkiye Türkçesi (турэцкая цюркская).

Існуе мноства дыялектаў турэцкае мовы, аснову турэцкай літаратурнай мовы сёння ўтварае стамбульскі дыялект. Акрамя таго, у турэцкай мове адрозніваюць дунайскі, эскішэгірскі (у вілаеце Эскішэгір), разградскі, дынлерскі, румелійскі, караманскі (у вілаеце Караман), адрыянопальскі (м. Эдырнэ), газіянтэпскі, дыялект р-на м. Урфы і шэраг іншых.

Сучасная турэцкая мова адносіцца да паўднёва-заходніх (або заходне-агузскіх) цюркскіх моў.

Распаўсюджанне

Турэцкая мова ў Турцыі родная для 66,5 млн чалавек (на 2006 г.), альбо для амаль 90 % насельніцтва краіны.

Каля 606 тыс. чалавек гавораць па-турэцку ў Балгарыі (2011)[1], 197 тыс. ва Узбекістане, Казахстане, Кыргызстане, Таджыкістане і Азербайджане (1979). Роднай турэцкую мову лічаць 177 тыс. чалавек на Кіпры (1995) і каля 130 тыс. у Грэцыі (1976).

На 2006 год ва ўсім свеце па-турэцку размаўляла каля 71 млн чалавек[1].

Дыялекты

Існуе мноства дыялектаў турэцкай мовы. Аснову турэцкай літаратурнай мовы ўтварае стамбульскі дыялект. Акрамя яго вылучаюць дунайскі, эскішэхірскі, разградскі, дзінлерскі, румелійскі, адрыянапольскі (горад Эдзірнэ), газіянтэпскі, урфскі, эгейскі і шэраг іншых дыялектаў. Цэнтральна-анаталійскі рэгіён гаворыць на Orta Anadolu. Праваслаўныя грэкі Кападокіі ўжываюць караманлійскі дыялект турэцкай мовы.

Гісторыя

Сучасная турэцкая мова напрамую паходзіць ад агузскай — мовы ўсходніх цюркскіх плямён, якія калісьці насялялі Цэнтральную Азію і былі выціснутыя у VIII-X стст. спаборнымі ўйгурскімі (таксама цюркскімі) плямёнамі на захад. На працягу апошніх некалькіх стагоддзяў турэцкая мова зазнала істотны ўплыў персідскай і арабскай моў, у сувязі з чым колькасць запазычаных з гэтых моў слоў дасягала часамі 80 % турэцкай лексікі. Да XX стагоддзя існавала літаратурная мова Асманскай Імперыі, якая дастаткова моцна адрознівалася ад гутарковай турэцкай прамовы — асманская мова.

Пасля ўсталявання Турэцкай Рэспублікі ў 1923 г. у 30-я гг. пачаўся працэс замены іншамоўных запазычанняў нібыта спрадвечнымі турэцкімі словамі. Гэты працэс працягваецца і ў нашыя дні, і ў турэцкай мове ўсё яшчэ часта можна сустрэць словы персідска-арабскага паходжання. У XX ст. з’явіліся новыя паняцці з еўрапейскіх моў, у першую чаргу з французскай.

Дзеля рэцюркізацыі і мадэрнізацыі турэцкай мовы ў 1932 г. было створана дзяржаўнае «Таварыства турэцкай мовы» («Türk Dil Kurumu»).

Самымі блізкімі да турэцкай мовамі (у лексічных, фанетычных і сінтаксычных адносінах) з’яўляюцца найперш балкана-цюркскі дыялект гагаузаў, распаўсюджаны на тэрыторыі сучасных Малдовы, Румыніі і Балгарыі, і паўднёвы дыялект крымскататарскай мовы. Трохі далей стаіць азербайджанская[2], а яшчэ далей — туркменская мова.

Пісьмовыя помнікі з XIII-XIV стагоддзяў.

Алфавіты

Старажытныя ўсходнія цюркі ўжо былі плямёнамі з развітай культурай: яны карысталіся для пісьма цюркскай рунічнай пісьменнасцю.

К X ст. агузы ісламізаваліся і перанялі арабскае пісьмо у яго персідскім варыянце з дадатковымі знакамі, а таксама дадалі некалькі сваіх літар і надалі новае значэнне некаторым ужо наяўным арабскім.

Асманскі алфавіт у параўнанні з сучасным турэцкім
Асобна У канцы У сярэдзіне У пачатку Сучасны турэцкі алфавіт МФА
a, e[a], [e]
b[b]
p[p]
t[t]
s[s]
c[ʤ]
ç[tʃ]
h[ħ]
h[x]
d[d]
z[z]
r[r]
z[z]
j[ʒ]
s[s]
ş[ʃ]
s[s]
ﺿ d, z[d]
t[t]
z[z]
', h[ʕ]
g, ğ[ʁ]
f[f]
k[q]
k, g, ğ, n[k]
g, ğ[g]
n[ñ]
l[l]
m[m]
n[n]
v, o, ö, u, ü[v], [o], [œ], [u], [y]
h, e, a[h], [æ]
y, ı, i[j], [ɯ], [i]
Атацюрк паказвае новы турэцкі алфавіт жыхарам. 20 верасня 1928

У пачатку 1926 года Кемаль Атацюрк прыняў удзел у кангрэсе цюрколагаў у Баку, на якім, у прыватнасці, прагучала патрабаванне аб стварэнні алфавіта на аснове лацінскага для цюркскіх моў.

З 1928 года для турэцкай мовы выкарыстоўваецца варыянт лацінскага алфавіта, у распрацоўцы якога ўдзельнічаў Атацюрк. Асновай новага напісання слоў (як і для агульнай рэформы мовы) паслужыў стамбульскі дыялект.

У турэцкім алфавіце 29 літар, прычым кожнаму гуку адпавядае літара:

Вялікія літары
ABCÇDEFGĞHIİJKLMNOÖPRSŞTUÜVYZ
Маленькія літары
abcçdefgğhıijklmnoöprsştuüvyz

Асаблівасці вымаўлення

Літара Фанема Апісанне
c [] афрыката, як бел. дж
ç [] афрыката, як бел. ч
e [ɛ] як бел. э
ğ [ː], [j] yumuşak g (мяккі g): слаба-прыдыхальны або часцей нямы зычны; на канцы склада рэалізуецца, падаўжаючы папярэдні непярэдні галосны альбо, пасля галосных пярэдняга рада, пазначае гук, блізкі да бел. і
h [h] як бел фрыкатыўнае h у гамон
ı [ɯ] паміж бел. ы і і, але бліжэй да ы
j [ʒ] мякчэй бел. ж
o [ɔ] як бел. o
ö [œ] як ням. ö у möchte
s [s] як бел. с
ş [ʃ] мякчэй бел. ш
ü [y] як ням. ü у müssen
v [v]/[w] блізкі да бел. у альбо да губна-губнога w, як у англ. wood
y [j] як бел. і
z [z] як бел. з

Астатнія літары вымаўляюцца як у нямецкай мове. Літары лацінскага алфавіта q, w, x у турэцкай графіцы выкарыстоўваюцца толькі ў замежных уласных імёнах; літара j сустракаецца толькі ў запазычаннях.

Фанетыка і фаналогія

Галосныя

У турэцкай мове восем галосных: a, ı, u, o (галосныя задняга рада), e, i, ü, ö (галосныя пярэдняга рада). У некаторых выпадках галосныя могуць быць доўгімі, гэта мае месца, у прыватнасці, у некаторых запазычаных словах і пры выпадзенні зычнай ğ, якая ідзе за галоснай.

Табліца турэцкіх галосных (МФА)

Зычныя

Зычныя ў літаратурнай турэцкай мове
Білабіяльныя Лабіядэнтальныя Зубныя Альвеалярныя Постальвеалярныя Палатальныя Велярныя Глатальныя
Выбухныя p b c ɟ k ɡ
Насавыя m n
Фрыкатыўныя f v s z ʃ ʒ ɣ h
Афрыкаты
Ударныя ɾ
Апраксіманты j
Лятэральныя ɫ l

Гармонія галосных

Для турэцкай мовы характэрны сінгарманізм (гармонія галосных), гэта азначае, што пры далучэнні афіксаў галосныя ў іх прыпадабняюцца апошняй галоснай асновы. Пры гэтым турэцкія галосныя маюць дзве асноўныя прыкметы, па якіх адбываецца прыпадабненне: рад (задні/пярэдні) і лабіялізаванасць. Гармонія галосных з’яўляецца прычынай таго, чаму шмат якія турэцкія словы маюць у сваім складзе галосныя альбо толькі задняга яльбо толькі пярэдняга рада (напрыклад huzursuzsunuz, вы непакоіцеся).

Турэцкія галосныя паводле рада і лабіялізаванасці
Пярэдняга радаЗадняга рада
НелабіялізаваныяЛабіялізаваныяНелабіялізаваныяЛабіялізаваныя
Высокага ўздыму iüıu
Нізкага ўздыму eöao

Адрозніваюць вялікую і малую гармонію галосных:

Прыкладам вялікай гармоніі можа служыць афікс прыналежнасці nız/niz/nuz/nüz:

Прыкладам малой гармоніі з’яўляецца афікс месцазнаходжання de-da:

Гармонія склада

У турэцкай мове дзейнічае закон гармоніі склада, гэта азначае, што ў межах склада з галоснымі пярэдняга рада спалучаюцца паланталізаваныя (мяккія) варыянты зычных, а з галоснымі задняга рада непаланталізаваныя (цвёрдыя). Выключэнні могуць сустракацца ў запазычаных словах, пры гэтым, калі галоснай задняга рада /a/ папярэднічае мяккая зычная, над ёй (над галоснай) ставіцца спецыяльны значак «^», напрыклад: kâğıt (папера).

Націск

Націск у турэцкай мове, як правіла, падае на апошні склад. Выключэннем з’яўляюцца некаторыя словы з ненаціскнымі афіксамі, запазычаныя словы (асабліва з італьянскай і грэчаскай моў), службовыя словы і многія ўласныя імёны. У той час як у запазычаных словах націск звычайна падае на перадапошні склад ([ɫoˈkanta] lokanta «рэстаран» альбо [isˈcele] iskele «набярэжная»), ва ўласных імёнах ён менш прадказальны ([isˈtanbuɫ] İstanbul, [ˈaŋkaɾa] Ankara).

Граматыка

Турэцкая належыць да аглютынатыўных (або «прыляпляючых») моў і, тым самым, істотна адрозніваецца ад індаеўрапейскіх. Гэта праяўляецца ў тым, што ў слове выразна вылучаецца корань, а ўсе граматычныя формы выражаюцца (практычна заўсёды адназначнымі) афіксамі, якія як бы прылепліваюцца да кораня. Пры гэтым адзін за адным могуць узнікаць некалькі афіксаў запар, кожны з сваім значэннем. Парадак следавання тыпаў канчаткаў выразна фіксаваны.

Прыклад: Uçurtmayı vurmasınlar. Яны не павінны збіваць паветранага змея (Назва фільма)

Гэты сказ можна раскласці наступным чынам: Uçurtma-yı vur-ma-sın-lar. «змей-яго збіваць-не-павінны-яны.» Канчатак -yı паказвае на вызначаны вінавальны склон; -ma азначае адмаўленне; -sın — паказнік загаднага ладу, -lar — афікс 3 асобы множнага ліку.

У турэцкай вылучаюць 5 склонаў (назоўны, давальны, вінавальны, зыходны і месны), родны склон часам разглядаюць у якасці шостага. Асноўныя формы дзеяслова: (вызначаны) прэзэнс, аорыст, (вызначаны) прэтэрыт, наратыў, дубітатыў, а таксама складаныя формы, вылучаюць таксама залежны стан і ўмоўнае і пажаданае трыванне. Даданыя сказы выражаюцца, як правіла, так званымі канвербамі.

Акрамя таго, у турэцкай існуе толькі нявызначаны артыкль bir і адсутнічае граматычная катэгорыя роду.

Лексіка

Прыклады запазычаных слоў з розных моў:

Турэцкая мова ў Беларусі

Асманская турэцкая (разам з старажытнаяўрэйскай) была, мабыць, першай усходняй мовай, якая шырока ўвайшла ў культурны кантэкст Беларусі яшчэ ў сярэднявякоўі. Захавалася мноства двухмоўных кніг на старабеларускай і асманскай мовах. У Нацыянальным музеі Літоўскай Рэспублікі ў Вільні захоўваецца турэцка-беларускі размоўнік 1836 года, напісаны ў Слоніме Мустафой Шагідзевічам. Дзякуючы Сяргею Шупу і Галіне Александровіч-Мішкінене гэта размоўнік быў перавыдадзены ў 1995 годзе ў Нью-Ёрку пры падтрымцы Беларускага інстытута навукі і мастацтва.

Зноскі

  1. 1 2 3 Лінгвістычная энцыклапедыя Ethnologue (на англ. мове)
  2. Сравнительно-историческая грамматика тюркских языков. Региональные реконструкции. Отв. Ред. Э. Р. Тенишев. М.: Наука, 2002

Літаратура

Спасылкі

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

Ana Sayfa
на турэцкай мове

Тэмы гэтай старонкі (12):
Турэцкая мова
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мовы Азербайджана
Мовы Турцыі
Мовы Кіпра
Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Мовы Босніі і Герцагавіны
Мовы Паўночнай Македоніі
Мовы Балгарыі
Мовы Косава
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Мовы Румыніі