wd wp Пошук:

Сланечнік

Сланечнік[3] (Helianthus) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae). З’яўляецца адным з шматлікіх у гэтым сямействе. Налічваецца каля 70 відаў, род паходзіць з Паўночнай Амерыкі.

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Звычайна, у залежнасці ад віда, вырастае вышынёю ў 50—390 см і нават болей. Мае грубае і валасістае сцябло, якое ў канцы мае разгалінаванне (сустракаецца звычайна ў дзікіх відаў). Лісце расце сіметрычна, калючае, яйцападобнай, або ў выглядзе сэрца, формы. На канцы сцябла знаходзіцца адзіночнае суквецце — кошык, якое ўвесь час накіравана да сонца, такім чынам сланечнік кіруе за сонцам з усходу на захад. Плод — сямянка.

Значэнне і выкарыстанне

Ужываецца ў харчовай прамысловасці (з яго насення робяць напр. сланечнікавы алей), а таксама хімічнай. У Амерыцы і Еўропе сланечнік вельмі часта трапляеццца, як дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Расліны паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Алейныя культуры
Астравыя (падсямейства)
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула